1 643 збожжаўборачных камбайна прымуць удзел у маючай уборцы на Віцебшчыне
Як паведаміў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Вячаслаў Сасноўскі, сёння гатоўнасць камбайнаў – 69%, каля 30% ужо прайшлі дзяржтэхагляд.
У пятніцу ў Чашніцкім раёне адбылося пасяджэнне абласной інспекцыі дзяржтэхнадзору з удзелам кіраўніка рэспубліканскага ведамства. А 20 ліпеня ў Верхнядзвінскім раёне на выязной калегіі аблсельгаспрода будуць разгледжаны пытанні гатоўнасці да важнай сельскагаспадарчай кампаніі. Акрамя таго, гаспадары прадэманструюць гасцям старажытны народны абрад «Зажынкі».
Сяргей Ляшук, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.