1 снежня ў Віцебскай вобласці пройдзе абласны суботнік
Жыхары Прыдзвінскага краю зоймуцца добраўпарадкаваннем населеных пунктаў і навядзеннем парадку на зямлі. Створаныя ў гаррайвыканкамах рабочыя групы забяспечаць удзельнікаў суботніка неабходным інвентаром і спецадзеннем. Грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень на працоўных месцах, будуць накіраваны на мадэрнізацыю вытворчай сферы, паляпшэнне ўмоў працы і побыту супрацоўнікаў прадпрыемстваў.