100 дзяцей з Віцебскай вобласці адправяцца на галоўную навагоднюю ялінку краіны
23 снежня 100 дзяцей з
Віцебскай вобласці адправяцца на дабрачыннае навагодняе свята з
удзелам кіраўніцтва дзяржавы, якое пройдзе ў сталіцы ў Палацы
Рэспублікі.
Паводле інфармацыі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, большасць членаў дэлегацыі – гэта пераможцы і прызёры розных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, а таксама дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы інтэрнатаў, дзеці з шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.
А 28 снежня амаль тысячу дзяцей з усёй Віцебшчыны збярэ абласное навагодняе свята, якое пройдзе у Цэнтры культуры «Віцебск». Для дабрачынных мэт ужо закуплена 3578 кілаграмовых салодкіх падарункаў.
Аляксандр Кутынко, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.