106 невыкарыстаных аб'ектаў дзяржмаёмасці ўключана ў гаспадарчы абарот шляхам продажу на аўкцыёнах у 2019 годзе

106 неиспользуемых объектов госимущества вовлечено в хозоборот путем продажи на аукционах в 2019 году
У 2019 годзе камітэтам Віцебскаблмаёма было прададзена на аўкцыёнах 106 аб'ектаў невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці. 

Найбольшую цікавасць у пакупнікоў выклікалі аб'екты, прапанаваныя за 1 базавую велічыню – 53 аб'екты, а таксама аўкцыёны са зніжэннем цаны на 80% – 31 аб'ект. Гэта дазволіла уключыць у гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці і пры гэтым папоўніць бюджэт вобласці на 4264100 руб.

У апошнія дні 2019 года ў камітэце Віцебскаблмаёма адбыўся шэраг выніковых аўкцыёнаў.

Аўтастаянку ў Віцебску па вул.Белабародава, 4Б, якая раней належала Віцебскаму трамвайна-тралейбуснаму ўпраўленню, спрабавалі прадаць са снежня 2017 года. На гэты раз, 31 снежня, стаянка выстаўлялася са зніжэннем цаны на 80%. Гэта быў ужо 9-ы аўкцыён. На лот прэтэндавала 2 пакупнікі. У ходзе таргоў аўтастаянку было прададзена за 391000 руб. прыватнай арганізацыі з Віцебска.

Будынак сельскага клуба-бібліятэкі, агульнай плошчай 88 м.кв., размешчаны ў аг. Тарасенкі, вул.Цэнтральная, 22, прадаваўся са жніўня 2018 года. 30 снежня будынак клуба выстаўляўся на аўкцыён у 8-ы раз, на гэты раз з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні. На лот прэтэндавала 3 пакупнікі. У ходзе таргоў на 2-м кроку аўкцыёну аб'ект прададзены за 31 руб. фізічнай асобе, жыхару Віцебска. 


На гэты год камітэтам ужо аб'яўлена 45 аўкцыёнаў, у тым ліку 10 за базавую велічыню.