11 дзяцей нарадзілася ў першы дзень 2017 года ў Віцебску
Цуды ў навагоднюю ноч здараюцца, упэўнена
Ірына Рассада. Прыехаўшы з мужам пагасціць да яго сястры ў Віцебск з
Бешанковіцкага раёна, каб разам сустрэць свята ў крузе блізкіх,
будучая мама адчувала сябе добра і была абсалютна ўпэўнена, што малютка
з'явіцца на свет не раней Калядаў.
Таму, калі госці рыхтаваліся глядзець віншаванне
Прэзідэнта, не адразу зразумела свае дзіўныя адчуванні, але потым у імгненне вока
ціхая, утульная абстаноўка змянілася трывожным хваляваннем усіх дамачадцаў.
Аператыўна выклікалі хуткую дапамогу. А далей — доўгія гадзіны чакання. Якой была
навагодняя ноч для маладога таты, складана ўявіць, бо толькі ў 8 раніцы ён
даведаўся, што першага студзеня ў 0.15 стаў бацькам. Хваляваліся і сваякі. Цалкам
верагодна, што загаданыя жаданні ўсіх блізкіх Ірыны ў гэты раз супалі. Малышка
Паліна нарадзілася ў Віцебскім абласным клінічным радзільным доме вагой 2 кілаграмы
700 грамаў і ростам 49 сантыметраў. У пары гэта першае дзіця.
— Лекары з першых хвілін агляду вызначылі, што спатрэбіцца хірургічнае умяшанне, і экстранна адправілі мяне на аперацыйны стол. На шчасце, цяпер са мной і дачушкай усё ў парадку, малютка паступова набірае вагу. Я вельмі задаволена створанымі ў радзільным доме ўмовамі, тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, — дзеліцца ўражаннямі Ірына.
Акрамя Паліны, першага студзеня ў радзільным доме з'явіліся на свет яшчэ два хлопчыкі і дзяўчынка. Усяго ж у Віцебску ў першы дзень 2017-га нарадзіліся 11 дзяцей. Расціце вялікімі, малышы!
Таццяна СЕРЕБРЯКОВА. Фота Алега КЛІМОВІЧА. "Віцьбічы".