11 чэрвеня ў Мінску стартуе фінал Кубка свету па сучасным пяціборстве
З 11 па 14 чэрвеня 2015 года ў г.Мінску будзе праходзіць фінал Кубка свету па сучасным пяціборстве. У турніры возьмуць удзел 72 найлепшыя атлеты з 26 краін свету і будуць разыграны дзве ліцэнзіі на ХХХІ летнія Алімпійскія гульні 2016 года.

Асноўнымі месцамі правядзення спаборніцтва стануць установа ”Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі“ (Мінскі раён, а/г Ратамка, вул.Карыцкага, 136), а таксама спартыўны комплекс ВА ”Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры” (г.Мінск, пр-т Пераможцаў,105).
Падрабязнасці размешчаны на спецыяльным сайце спаборніцтваў