11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння
Упершыню яго адзначылі 11 лістапада 2008 года, пасля таго, як у Казахстане адбылося міжнароднае нараду каардынатараў «Школьнага праекта выкарыстання рэсурсаў і энергіі».
Гэтае свята адзначаюць каля 20 краін-удзельніц праграмы, у лік якіх уваходзіць Беларусь.
Вялікая праца ў гэтым напрамку праводзіцца непасрэдна і ў Віцебскай вобласці, вынікамі якой мы можам ганарыцца. Шляхам рэалізацыі праграм энергазберажэння па зніжэнні спажывання энергетычных рэсурсаў забяспечваецца выкананне даведзеных паказчыкаў па зніжэнні энергаёмістасці прадукцыі і долі мясцовых відаў паліва.
Так у Віцебскай вобласці восем гадоў таму зарадзіўся Рэспубліканскі конкурс ”Энергамарафон“, які ўжо стаў традыцыйным. Задачамі конкурсу сталі папулярызацыя энергазберажэння сярод насельніцтва і фарміраванне ў падрастаючага пакалення ўяўлення аб тым, што энергазберажэнне і ахова навакольнага асяроддзя — неад'емная частка дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, справа ўсіх і кожнага незалежна ад узросту, роду дзейнасці і займанай пасады. Менавіта такая праца інтэнсіўна праводзіцца ў арганізацыях адукацыі Віцебскай вобласці. Прычым сістэма працы ўстаноў адукацыі нашай вобласці ў сферы энергазберажэння пачала складацца дастаткова даўно, яшчэ да выхаду Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта сведчыць вялікі ”ўраджай“ узнагарод, сабраны вобласцю на рэспубліканскім конкурсе ”Энергамарафон – 2014“.
На базе віцебскай сярэдняй школы №12 19 сакавіка 2015 года быў адкрыты першы ў Віцебскай вобласці вучэбна-дэманстрацыйны рэсурсны цэнтр па энергазберажэнні, асноўным прынцыпам і годнасцю якога стала тое, што абсалютна любы чалавек можа пазнаёміцца з энергазберагальнымі тэхналогіямі і ўбачыць, як яны рэалізуюцца на практыцы.
У ліпені 2015 года стартаваў праект, накіраваны на развіццё дадатковай адукацыі дарослых у г.Віцебску «Ад сацыяльнага дыялогу да сацыяльнага партнёрства». Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства «DeutscherVolkshochschulVerbande.V.» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь падтрымана ініцыятыва Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі працягнуць у г.Віцебску рэалізацыю канцэпцыі «навучальны рэгіён» як аснову для навучання і стварэння ведаў у сферы дадатковай адукацыі дарослых, мэта якога развіццё сацыяльнага партнёрства паміж установамі і арганізацыямі фармальнай і нефармальнай дадатковай адукацыі дарослых у г.Віцебску. Гэта адзін з прыкладаў сучаснага падыходу да рацыянальнага выкарыстання энергурэсурсаў.