115 гадоў споўнілася аднаму са старэйшых прадпрыемстваў Беларусі — ААТ «Віцебскія дываны»

115 лет исполнилось одному из старейших предприятий Беларуси — ОАО «Витебские ковры»

Сёння адно з найстарэйшых прадпрыемстваў не толькі вобласці, але і рэспублікі — ААТ «Віцебскія дываны» — адзначае 115-ю гадавіну з дня ўтварэння. У снежні 1900 года па царскім указе ў Віцебску была адкрыта ільнопрадзільная фабрыка «Дзвіна». З таго моманту прадпрыемства прайшло значны шлях у сваім станаўленні і развіцці, пастаянна папаўняючы скарбонку працоўных дасягненняў нашага горада новымі перамогамі.

Складаны, але цікавы і цалкам паспяховы перыяд пачаўся ў яго гісторыі пасля развалу Савецкага Саюза. ААТ «Віцебскія дываны» — аднаму з нямногіх прадпрыемстваў гэтага профілю — удалося захаваць вытворчасць, наладзіць новыя эканамічныя сувязі і выпуск запатрабаванай прадукцыі.

— У цяперашні час адкрытае акцыянернае таварыства дынамічна развіваецца, робячы стаўку на сучасныя тэхналогіі, якасць вырабаў, — адзначыла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы Алена Чабатарова. — Даволі часта журналісты пытаюцца, як гэта нам удаецца. Безумоўна, вялікую ролю адыграла маштабнае тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці. Але і не меншую — высокі прафесіяналізм кадраў. Зараз у нас працуюць каля паўтары тысячы чалавек, у асноўным, гэта кваліфікаваныя вопытныя работнікі. Для многіх «Кілімоўка» стала лёсам, справай усяго жыцця. Склаліся працоўныя дынастыі, якія з'яўляюцца гонарам прадпрыемства і забяспечваюць пераемнасць пакаленняў. Таксама пастаянна абнаўляем асартымент, прыцягваючы пакупнікоў навінкамі. У гэтым годзе ўкаранёны ў вытворчасць новыя калекцыі — «Версаль», «Жамчужына», «Рэнесанс», якія адрозніваюцца сучасным каляровым рашэннем. Яны ўжо з'явіліся ў продажы ў горадзе, у тым ліку і ў фірменных крамах ААТ, а таксама ў замежнай тавараправоднай сетцы прадпрыемства. Віцебскія дываны карыстаюцца попытам у Расіі, Казахстане, Латвіі, Украіне, Малдове, Таджыкістане, Узбекістане і шэрагу іншых рэспублік. Да канца года плануем выпусціць амаль 18 мільёнаў квадратных метраў дывановых вырабаў. 80 працэнтаў іх пойдзе на экспарт.

Ларыса ВОЛКАВА. Фота Алега КЛІМОВІЧА. «Віцьбічы».