115 гадоў таму ў Віцебску з'явіўся першы трамвай

115 лет назад в Витебске появился первый трамвай
Парк Віцебскага трамвайнага дэпо папоўніўся «Залатой калясніцай», праўда, на маршрут яна ніколі не выйдзе. У 1898 годзе першы трамвай выехаў на маршрут.

Парк Віцебскага трамвайнага дэпо папоўніўся «Залатой калясніцай», праўда, на маршрут яна ніколі не выйдзе. Гэта спецыяльная ўзнагарода Міжнароднага саюза грамадскага транспарту, прымеркаваная да 115-годдзя з'яўлення першага трамвая ў Віцебску. Гісторыя віцебскага трамвая пачынаецца ў далёкім 1896 годзе, менавіта тады віцебская ўправа заключыла дагавор з грамадзянінам Францыі Фернанам Гільенам, гэты дагавор прадугледжваў у горадзе будаўніцтва электрычнага трамвая. У 1898 годзе першы трамвай выехаў на маршрут.

 

На здымку: начальнік Віцебскага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення Васіль Паўлючкоў з узнагародай Міжнароднага саюза грамадскага транспарту.

БЕЛТА