12 красавіка – рэспубліканскі суботнік

Сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку 12 красавіка, будуць накіраваны на будаўніцтва цэнтра ранняй дыягностыкі злаякасных новаўтварэнняў на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

Цэнтр пазітронна-эмісійнай тамаграфіі ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі неабходны ўсім жыхарам Беларусі. З дапамогай найноўшага абсталявання можна будзе спыніць рост рэцыдываў падступнай хваробы. Пазітронна-эмісійная тамаграфія - самы сучасны і дакладны метад, які дазваляе вызначаць ракавыя пухліны памерам каля 1-2 мм. Ніводнае абсталяванне не мае такой дазвольнай здольнасці. Апраўданасць  інвестыцый у гэты праект відавочная.

На Віцебшчыне асноўнымі аб'ектамі добраўпарадкавання падчас рэспубліканскага суботніка стануць мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні партызан і ў месцах масавай гібелі грамадзянскага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб'екты будаўніцтва аховы здароўя, адукацыі, жылля. Эпіцэнтр добрых спраў будзе перанесены ў цэхі вытворчых прадпрыемстваў, палі і фермы, паркі і скверы, двары і вуліцы населеных пунктаў вобласці і, вядома, аб'екты сталіцы «Дажынак-2014» у Гарадку: воінскае пахаванне, цэнтральная плошча, ФАК, дамы рамёстваў і культуры. Фронт работ намечаны і на тэрыторыях дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, Віцебскага кадэцкага вучылішча.

Па традыцыі чакаецца масавы ўдзел моладзі, школьнікаў, пенсіянераў, усіх працуючых у арганізацыях розных форм уласнасці, дзяржустаноў.

Суботнік павінен набыць па-сапраўднаму ўсенародны характар у сувязі з тым, што рэспубліка рыхтуецца годна сустрэць 70-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб'яўленнем 2014-га Годам гасціннасці. Акрамя таго, надыходзіць 100-годдзе з дня пачатку I Сусветнай вайны, якая пакінула крывавы след на нашай зямлі – сотні тысяч загінуўшых людзей… Мы не маем права забываць аб гэтых гістарычных падзеях, таму ўсе мемарыяльныя комплексы, помнікі, пахаванні павінны быць прыведзены ў належны стан. Таксама будзе праведзена падрыхтоўка дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, якія вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі.

  Парадак пералічэння грашовых сродкаў агавораны ў распараджэнні Віцебскага аблвыканкама №112р: сродкі пералічваюцца на асобныя рахункі фінансавых аддзелаў гаррайвыканкамаў з наступным пералічэннем на рахунак галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама № 3642003340018, МФО 635, УНП 300002612, філіял №200 – Віцебскае абласное ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк».