12 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Года культуры ў Віцебскай вобласці

На цырымоніі адкрыцця ў абласной філармоніі былі ўручаны прэміі таленавітай і творчай моладзі. Тут жа прайшла калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. На калегіі былі падведзены вынікі работы галоўнага ўпраўлення, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Віцебска, сродкаў масавай інфармацыі, друкарняў, устаноў культуры вобласці ў 2015 годзе і разгледжаны асноўныя напрамкі і змест іх дзейнасці на 2016 год.

БЕЛТА.