12-кватэрны дом у в. Курына пабудавалі для работнікаў Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі
Як распавёў галоўны інжынер па будаўніцтве – начальнік рамонтна-будаўнічага ўчастка прадпрыемства Пётр Федуро, узвядзенне жылога дома пачалося восенню 2014 года і ажыццяўлялася гаспадарчым спосабам. Асвоена каля 750 тысяч рублёў (прыцягнута парадку 350 тыс. руб. крэдытных сродкаў). Ключы ад кватэр атрымаюць работнікі сельгас аддзяленняў бройлернай птушкафабрыкі, якія маюць патрэбу ў жыллі. Акрамя таго, на квадратныя метры таксама змогуць прэтэндаваць новыя супрацоўнікі – на сённяшні дзень прадпрыемству патрабуюцца жывёлаводы і механізатары. Па пытаннях працаўладкавання неабходна звяртацца ў адміністрацыю адкрытага акцыянернага таварыства.
Наталля Камлёва, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц