12 тысяч рублёў будзе выдзелена на стварэнне дэндрапарка ў Сенне
Дэндрапарк неўзабаве з'явіцца ў Сенне, і, зыходзячы з размяшчэння, ён стане своеасаблівай зялёнай каронай для Сенненскага возера, на беразе якога традыцыйна праходзяць народныя купальскія гулянні.
І ў перспектыве яно застанецца месцам адпачынку, толькі яшчэ больш прыгожым, ды і пазнавальным, бо менавіта тут супрацоўнікі Багушэўскага лясгаса мяркуюць высадзіць не менш за 60 відаў дрэў — піхту, кедр, тую, а таксама кустарнікавыя, ператварыўшы алеі дэндрарыя ў экскурсійныя сцежкі для школьнікаў. Усяго, па папярэдніх разліках, сюды будзе завезена не менш за 765 зялёных насаджэнняў.
На дадзены момант аб'яўлены тэндэр на распрацоўку праекта дэндрарыя, і закладку яго пачнуць адразу ж, як толькі ён будзе гатовы. На стварэнне дэндрапарка будзе выдзелена каля 12 тысяч рублёў.
Наталля ДРОЗДОВА, «Віцьбічы».