13-я рэспубліканская выстава-кірмаш «Малы бізнес у фестывальным Віцебску» адкрыецца сёння
Рэспубліканская выстаўка-кірмаш «Малы бізнес у фестывальным Віцебску», якая стала ўжо традыцыйнай падзеяй у дні правядзення «Славянскага базару ў Віцебску», сёлета ўжо трынаццаты раз расчыніць свае дзверы жыхарам і гасцям культурнай сталіцы Беларусі.
Гэта цудоўная магчымасць для жыхароў і гасцей горада пазнаёміцца з прадукцыяй фірмаў-вытворцаў з усёй краіны, а таксама з Расіі. Выстаўка-кірмаш пройдзе з 10 па 17 ліпеня на пляцоўках: ля Культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" (павільён 500 кв.м), каляКанцэртнай залы ”Віцебск” (два павільёны па 50 кв.м), плошча Замкавая (павільён 32 кв.м).
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебскі аблвыканкам, Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Віцебскі гарвыканкам, ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу».
Афіцыйнае адкрыццё выстаўкі-кірмашу адбудзецца 10 ліпеня 2013 г. у 12.00 на пляцоўцы ля Культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо г.Віцебска "Дзвіна" з удзелам творчых калектываў. У мэтах рэкламы і прасоўвання беларускіх брэндаў - вытворцаў будзе арганізавана дэфіле калекцый адзення і аксесуараў фірмаў экспанентаў выстаўкі-кірмашу.
У выставе-кірмашы возьмуць удзел больш за 40 прадпрыемстваў з розных сфер вытворчасці тавараў народнага спажывання. Прадпрыемствы прадставяць шырокі выбар жаночага адзення беларускай вытворчасці, вырабы з меха, абутак, хатні тэкстыль, крышталь, галантарэйныя вырабы. Гэта і унікальныя вырабы са скуры і меха фабрыкі ЗАТ «Сняжынка», вялікі асартымент жаночых сукенак і касцюмаў з трыкатажу ППУ "Тэкстыль маркет" г.Мінск, пройдуць майстар класы па «валянні» з воўны і многае іншае. На пляцоўцы па вул.Суворава будуць прадстаўлены унікальныя мастацкія творы: абразы з каштоўных і напаўкаштоўных камянёў з Ніжагародскай вобласці, унікальныя хусткі з Валгаградскай вобласці, таксама будзе прадстаўлена прадукцыя з г.Тулы – тульскія гармонікі. На пляцоўцы каля Канцэртнай залы ”Віцебск” СТАА «БелІмпартМех» правядзе сезонныя гандлёвыя акцыі ў працэсе рэалізацыі мехавых вырабаў.
10 ліпеня ў 15.00 у канферэнц-зале ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» бізнес-канферэнцыя ”Дзяржаўная падтрымка прадпрымальніцтва. Дасягненні і метады далейшага развіцця інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва“. Прымаюць удзел прадстаўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі ўпраўленняў прадпрымальніцтва гг. Віцебска, Мінска, суб'екты інфраструктуры, якія абслугоўваюць бізнес.
Дадатковая інфармацыя: Тэл.: +375?(212) 47-45-35,?+375 (29) 5-938-935, +375 (44) 747-45-35 E-mail: Сайт: marketvit.by
?
Праграма правядзення
13-й рэспубліканскай выставы-кірмаша
”Малы бізнес у фестывальным Віцебску“
10-17 ліпеня 2013 г.
?
Месца правядзення: г.Віцебск, пляцоўка каля Культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" (былы Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў ”Задзвінне“)
|
? 10 ліпеня 2013 г. | |
|
10.00 – 11.00 |
Рэгістрацыя ўдзельнікаў выставы-кірмашу, падрыхтоўка адкрыцця выставы-кірмашу. |
|
10.00 – 20.00 |
Работа выставы-кірмашу. |
|
12.00 – 13.00 |
Урачыстае адкрыццё 12-й рэспубліканскай выставы-кірмашу ”Малы бізнес у фестывальным Віцебску“. |
|
13.00 – 14.00 |
Азнакамленне членаў аргкамітэта і гасцей выставы-кірмашу з экспанатамі; |
|
14.00 – 15.00 |
Абедзенны час; |
|
15.00 – 17.00 |
Бізнес-канферэнцыя. Правядзенне пасяджэння ”круглага стала“ на тэму: ”Падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рэгіёнах“ (г.Віцебск, праезд Гогаля, 5, канферэнц-зал); |
|
11-17 ліпеня 2013 г. | |
|
10.00 – 20.00 |
Работа выставы-кірмашу. |
|
? ? |
17 ліпеня 2013 г. |
|
10.00 – 17.00 |
Работа выставы-кірмашу; |
|
16.00 – 16.30 |
Падвядзенне вынікаў выставы-кірмашу. Узнагароджанне ўдзельнікаў выставы-кірмашу дыпломамі. Урачыстае закрыццё выставы-кірмашу. |
?
?
?