14 траўня Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Беларусі адзначылі ў Віцебску

14 мая День Государственного герба и флага Беларуси отметили в Витебске
За гады незалежнасці ў нашым горадзе з'явілася велічная, прыгожая традыцыя, якой грамадзяне выказваюць павагу галоўным дзяржаўным сімвалам (да іх таксама адносіцца гімн).






У самым свяце адлюстравана пераемнасць пакаленняў — пераможцаў, чыёй ратнай, і не толькі, працай здабыта мірнае неба над галавой і спакойнае дабрабытнае жыццё, і ўсіх пасляваенных, да якіх адносіцца кожны з нас. Урачыстая цырымонія, якая падкрэслівае адзінства грамадзян сваёй Айчыны, заўсёды бярэ пачатак на плошчы Перамогі. Вось і на гэты раз ад Вечнага агню ля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны запалілі факел і разам са сцягам Рэспублікі Беларусь пранеслі па Маскоўскім праспекце да памятнага знака «Ордэн Перамогі» маладыя тытулаваныя спартсмены вобласці. У гэтым выкананным велічы дзеянні прынялі ўдзел майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце, двухразовы пераможца першынства Еўропы Мікіта Фомчанка, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па плаванні, член нацыянальнай каманды Алена Голубкіна, кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь па боксе, двухразовы чэмпіён Еўропы сярод юніёраў Вадзім Курбачаў, кандыдат у майстры спорту па спартыўнай акрабатыцы, прызёр Кубка Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў Максім Тычына, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па плаванні, чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь Аляксандра Дзегцярова, кандыдат у майстры спорту па спартыўнай гімнастыцы, член нацыянальнай зборнай каманды, пераможца першынства Рэспублікі Беларусь Іван Славак. Гонару несці факел удастоілі майстра спорту па плаванні, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Лондане ў 2012 годзе, дванаццаціразовага рэкардсмена Рэспублікі Беларусь Юрыя Суворава. 

У мерапрыемстве ля памятнага знака «Ордэн Перамогі» прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, ветэранскіх

организацый, грамадскіх аб'яднанняў, навучальных устаноў. Прадстаўнікі ААТ «Праца-Віцебск» на чале з дырэктарам Ігарам Керасевым таксама былі тут. Менавіта гэта швейнае прадпрыемства выпускае дзяржаўную сімволіку, з якой віцябляне прысутнічалі на свяце. Галоўны інжынер ААТ «Праца-Віцебск» Аляксандр Дудкін падзяліўся, што адчувае сапраўднае натхненне і ўздым, асабліва ў такі пагодлівы дзень, якім выдалося мінулае нядзелю.

Мітынг адкрыў старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Белявічаў, павіншаваўшы ўсіх прысутных ад імя абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дэпутацкага корпуса вобласці і горада з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

— Дзяржаўныя сімвалы аб'ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны, — падкрэсліў Уладзімір Іосіфавіч. — І ў які б куток свету ні закінула ר судьба, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам!

Ганаровае права ўзняць сцяг даверылі ўдзельніку партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны Таццяне Забела, псіхолага батальёна сувязі 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады гвардыі старшаму лейтэнанту Андрэю Баланеску і пераможцу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, вучню 8 «В» класа СШ №11 Віцебска Віктару Макоўскаму.

Віталь Шыенак. Фота Алега Клімовіча. «Віцьбічы».