14 прадпрыемстваў Віцебшчыны атрымалі прэмію ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці
Гэтыя суб'екты гаспадарання дабіліся значных вынікаў у павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, укараненні інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту, пашырэнні рынкаў збыту і задавальненні запытаў спажыўцоў. Прыемна адзначыць, што сярод лаўрэатаў прэміі за якасць ёсць і прадстаўнікі Прыдзвіння: адасобленае структурнае падраздзяленне «Віцебскае вагоннае дэпо» транспартнага РУП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ААТ «Кераміка», ААТ «Малако» г. Віцебск.
Акрамя таго, ААТ «Кераміка» ўдастоена спецыяльнай узнагароды ў намінацыі «Лідэрства» за ўклад кіраўніцтва ў дасягненне ўстойлівага поспеху арганізацыі. Так трымаць!
Алена Пятрова, "Віцебскія весці"