14 верасня ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага пройдуць мерапрыемствы акцыі «Бібліяноч-2017».

14 сентября в Центральной городской библиотеке им. М. Горького пройдут мероприятия акции «Библионочь-2017»
15 верасня бібліятэкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень бібліятэк. Бібліятэкі г. Віцебска гэтаму падзеі прысвячаюць тыдзень бібліятэк, які ў гэтым годзе праходзіць з 8 па 15 верасня пад назвай «Усіх нас аб’ядноўвае кніга» і прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На ўсіх узроўнях праходзяць Дні адкрытых дзвярэй, акцыі «Як прайсці ў бібліятэку?», уручэнне лепшым чытачам «Залатых фармуляраў», літаратурна-музычныя вечары, мультымедыйныя прэзентацыі, вусныя часопісы. Так, у бібліятэцы ім. Я. Маўра пройдзе літаратурны вечар «З кнігай па жыцці», у бібліятэцы ім. А. Пушкіна гульня-віктарына «Не праходзьце міма, або усе дарогі вядуць у бібліятэку», у бібліятэцы ім. С. Маршака — літаратурна-музычны вечар «Бібліятэчная мазаіка».

14 верасня ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. М. Горкага (пр-т Фрунзе, 30-а) з 19.00 да 23.00 пройдуць мерапрыемствы акцыі «Бібліяноч-2017». Гэта пятая «Бібліяноч» будзе прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Здзяйсняючы «Кніжнае пагружэнне», госці бібліятэкі ў гэту ноч змогуць не толькі пазнаёміцца з незвычайнымі кніжнымі і электроннымі выданнямі, але і акунуцца ў свет фантазій і творчасці.

У праграме: адкрыццё выставы каляровай графікі Цімура Гарыпава “Казкі старога Усходу”, краязнаўчы праект “Віцебск: ад старажытнасці да сучаснасці” Мікалая Півавара, майстар-клас салонных танцаў XIX стагоддзя клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, тэатральны праект УА “Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў” “Шэкспір”, фальклорная шоу-праграма, таямнічы госць бібліятэчнага праекта “Кнігі майго жыцця”, Начны кінасеанс, Чайныя гісторыі і паэтычны “ЛитКофейник”, фокусы і ілюзіі, таямніцы астралогіі, флэш-моб “Бібліягалактыка”, а таксама незвычайныя выставачныя праекты, майстар-класы, цікавыя госці і мноства прыемных сюрпрызаў.