15 студзеня 2013 года адбудзецца мастацкая выстава, прысвечаная 75-годдзю з дня ўтварэння Віцебскай вобласці
Гісторыя Віцебскай вобласці – гэта цэлы летапіс патрыятызму, самаадданасці, энтузіязму, які захаваны ў архіўных дакументах, газетных рэпартажах, а таксама ў творах віцебскіх мастакоў.
15 студзеня 2013 года ў філіяле ”Мастацкі музей“ установы культуры ”Віцебскі абласны краязнаўчы музей“ будуць адкрыты дзве выставы, прысвечаныя 75-гадоваму юбілею Віцебскай вобласці:
”Віцебск. Амаль паўвека таму“. У экспазіцыі прадстаўлены работы мастакоў, многія з якіх з'яўляліся непасрэднымі ўдзельнікамі і сведкамі гераічнай эпапеі аднаўлення Віцебска: Дзежыц В.К., Явіча П.М., Кухарэва В.І., Талкача А.І., Каржанеўскага А.С., Лебедзева Г.П., Лук'янава В.М., Красоўскага Я.К., Кісялёва Г.П., Андросава В.А.
”Віцебшчына ў творах мастакоў пач. ХХІ ст.“. Тут прадставілі свае работы мастакі: Андросаў В.А., Баранкоўская С.А., Урублеўская С.В., Гаралевіч Д.А., Грывусевіч П.Б., Гугнін М.А., Гумен Ф.Ф., Даманаў А.В., Драненка М.А., Ільінаў А.В., Ізаітко А.С., Кісялёў Г.П., Клікушын Г.Ф., Кавалёў А.Ф., Крук В.Ф., Кузняцоў Ф.М., Лалыка Б.Г., Леўковіч М.В., Лук'янаў В.М., Маркавец В.П., Маяк Б.М., Напрэенка В.Л., Прывада С.П., Пшэнка А.Е., Ральцэвіч В.І., Скавародка А.А., Сталяроў І.М., Таранда М.І., Ціханаў В.П., Цыбульскі М.Л., Шамшур В.В., Шапа В.Д., Шыёнак А.С., Шкуратоў М.І., Шутоў Г.Ф., Шчамялёў Л.Д.
Юбілейная экспазіцыя займае ўвесь 3-ці паверх будынка Мастацкага музея. На ёй прадстаўлена 100 мастацкіх твораў, прысвечаных гісторыі Віцебскай вобласці, яе краявідам, архітэктурным помнікам. 20 раёнаў вобласці прадстаўлены работамі мастакоў, ураджэнцаў гэтых раёнаў. Значная частка твораў прысвечана абласному цэнтру, гораду Віцебску.
Час працы музея: аўторак – нядзеля з 10.00 – да 18.00