15 сакавіка - Дзень спажыўца
Асноўным дакументам, які рэгулюе прававыя адносіны ў галіне абароны правоў спажыўцоў, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. №90-З ”Аб абароне правоў спажыўцоў“. Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на адносіны паміж спажыўцамі і вытворцамі, прадаўцамі, пастаўшчыкамі, прадстаўнікамі, выканаўцамі, рамонтнымі арганізацыямі, якія ўзнікаюць з дагавора рознічнага куплі-продажу, падраду, арэнды, страхавання, захоўвання, энергазберажэння, камісіі, перавозкі пасажыра і яго багажу, грузу, узнагароднага аказання паслуг і іншых падобных дагавораў.
Створаная ў абласным выканаўчым камітэце, гаррайвыканкамах сістэма працы з грамадзянамі ў цэлым забяспечвае вырашэнне сацыяльна значных праблем насельніцтва, абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, дае магчымасць атрымання грамадзянамі ўсебаковай дапамогі ў вырашэнні пытанняў, у тым ліку звязаных з паляпшэннем якасці гандлёвага абслугоўвання.
На абласным узроўні абарону правоў спажыўцоў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, каардынацыю дзейнасці гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў па абароне правоў ажыццяўляе ўпраўленне гандлю і паслуг аблвыканкама.
Упаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў у межах сваёй кампетэнцыі разглядаюць звароты і скаргі спажыўцоў, ажыццяўляюць прыём грамадзян, аказваюць кансультацыйную і практычную дапамогу ў вырашэнні канфліктных сітуацый. Пастаянна праводзяць працу, накіраваную на аднаўленне ў дасудовым парадку парушаных правоў спажыўцоў і грамадзян.
Работа зваротамі грамадзян у выканаўчых камітэтах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, прынятымі на ўзроўні Урада і аблвыканкамаў, гаррайвыканкамаў.
У 2012 годзе ўпраўленнямі і аддзеламі аблвыканкама, гаррайвыканкамамі разгледжана 2691 зварот грамадзян па пытаннях абароны правоў спажыўцоў, з іх 342 у сферы гандлю, 48 - грамадскага харчавання, 103 – бытавога абслугоўвання насельніцтва, 1933 - іншых платных паслуг, 265 - па іншых пытаннях.
Па выніках разгляду складзена 46 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, вынесена 42 прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства. Зашкода на суму 95,1 млн. рублёў была кампенсавана.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157 “Аб дзяржаўных святах, святочных датах у Рэспубліцы Беларусь” з 2000 года ў нашай краіне на дзяржаўным узроўні заснаваны Дзень спажыўца – 15 сакавіка.
У 2013 годзе Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў пройдзе пад дэвізам “Спажывецтвасуддзёвасць сёння”, прапанаваным пры правядзенні Кансультатыўнага савета па абароне правоў спажыўцоў дзяржаў-удзельніц СНД для правядзення Дня спажыўцоў у краінах СНД. Правядзенне дадзенага мерапрыемства будзе накіравана на тое, каб сканцэнтраваць увагу спажыўцоў на пытаннях удасканалення прававых механізмаў абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
Тэма Дня абароны правоў спажыўцоў прызнана акцэнтаваць увагу насельніцтва на шырокіх магчымасцях грамадзян па абароне сваіх правоў на аснове рацыянальнага, эфектыўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу спажыўцоў, дзяржаўных органаў, грамадскай абароны правоў спажыўцоў і гаспадарчых суб'ектаў у межах выкарыстання прадастаўленых заканадаўствам прававых механізмаў.
У рамках правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Дня спажыўца ў гарадах і раёнах вобласці ў сродках масавай інфармацыі шырока асвятляюцца пытанні абароны правоў спажыўцоў, аказваецца практычная дапамога жыхарам вобласці ў вырашэнні канфліктных сітуацый. Арганізуюцца ”гарачыя лініі“ па пытаннях спажывецкай тэматыкі з прыцягненнем спецыялістаў розных службаў, распаўсюджваюцца лістоўкі - памяткі ”Аб правах спажыўца“. У буйных гандлёвых аб'ектах ствараюцца кансультацыйныя пункты па інфармаванні грамадзян аб іх спажывецкіх правах. У гандлёвых цэнтрах і на рынках па гукавой радыёсувязі трансліруецца тлумачэнне асобных артыкулаў Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб абароне правоў спажыўцоў“.