15 відаў спорту ўвайшлі ў каляндар II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

15 видов спорта вошли в календарь II Евроигр в Минске
Падрыхтаваны каляндар правядзення спаборніцтваў па відах спорту II Еўрагульняў у Мінску. Пра гэта паведаміў галоўны эксперт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) па спорце Асімакіс Асімакопулас, які прыняў удзел сёння ў рабочым пасяджэнні фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 
Цяпер расклад па відах спорту павінен прайсці ўзгадненне ў многіх міжнародных структурах, з тэлебачаннем.

– Каляндар правядзення спаборніцтваў на II Еўрагульнях падрыхтаваны больш чым на 90%. Могуць быць нейкія змены, але яны не будуць глабальнымі, – сказаў галоўны эксперт.

На сустрэчы ў Мінску абмяркоўвалася таксама ўзаемадзеянне спартыўнай часткі з астатнімі напрамкамі арганізацыі Еўрагульняў. Як адзначыў Асімакіс Асімакопулас, Беларусь мае сур'ёзны досвед правядзення буйных спаборніцтваў, краіна мае высокія стартавыя пазіцыі ў падрыхтоўцы, і ЕАК знаходзіць поўнае ўзаемаразуменне з дырэкцыяй у ходзе падрыхтоўкі да еўрафоруму ў 2019 годзе.

Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску.

У праграму Еўрагульняў, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года, увайшлі 15 відаў спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробiка і скачкі на батуце), вяслярны спорт (байдаркі і каноэ), дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (палявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол. Атлеты разыграюць 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах.

"Віцебскія весці".