19 верасня на шэсцьдзесят другім годзе жыцця раптоўна памёр старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ягоравіч Ацясаў

19 сентября на шестьдесят втором году жизни скоропостижно скончался председатель Витебского областного Совета депутатов Александр Егорович Атясов

19 верасня 2015 года на шасцідзесят другім годзе жыцця раптоўна памёр старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ягоравіч Ацясаў.

Цырымонія развітання з А.Я.Ацясавым адбудзецца 21 верасня 2015 года з 10.00 да 12.00 у дзяржаўнай установе культуры ”Віцебская абласная філармонія“ (г.Віцебск, пл.Леніна, 69).

Біяграфія Аляксандра Ягоравіча непарыўна звязана з Віцебшчынай. Ён нарадзіўся 26 красавіка 1954 года ў абласным цэнтры. Працоўны шлях пачаў у 1971 годзе рабочым другога гархарчгандлю. З 1972 па 1974 год праходзіў службу ў шэрагах Савецкай Арміі.

Пасля заканчэння ў 1980 годзе Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці працаваў на Віцебскім панчошна-трикатажным камбінаце ім. КІМ на пасадах майстра, намесніка начальніка цэха, намесніка сакратара парткама. Затым на працягу двух гадоў (1983-1985 гг.) узначальваў партыйную арганізацыю вытворчага дываноўчага аб'яднання імя 50-годдзя БССР.

Далейшая працоўная біяграфія А.Я.Ацясава была звязана з працай у дзяржаўных савецкіх і партыйных органах – інструктар аддзела лёгкай прамысловасці і тавараў народнага спажывання Віцебскага абкама КПБ, загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай работы Чыгуначнага райкама КПБ г. Віцебска, намеснік старшыні выканкама Чыгуначнага раённага Савета дэпутатаў, першы сакратар Чыгуначнага райкама КПБ, намеснік начальніка, начальнік вытворчага ўпраўлення мясцовай прамысловасці аблвыканкама.

З 1999 года Аляксандр Ягоравіч абіраўся чатыры скліканні старшынёй абласнога Савета дэпутатаў. За гэты перыяд пры яго актыўным удзеле забяспечвалася станоўчая дынаміка развіцця асноўных галін эканомікі вобласці.

Вялікую ўвагу А.Я.Ацясаў надаваў дзейнасці мясцовых органаў улады па навядзенні парадку на зямлі, развіцці новых форм і метадаў работы з насельніцтвам, стварэнні механізаваных звёнаў, цэнтраў падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак.

Шматгадовая добрасумленная праца А.Е.Ацясава адзначана медалём ”За працоўныя заслугі“, падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі, узнагародамі Рускай Праваслаўнай Царквы, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.