2 лістапада праваслаўныя ўсяго свету адзначаюць Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу
Яна ўстаноўлена вялікім князем Дзмітрыем Данскім для ўшанавання памяці праваслаўных воінаў, якія загінулі ў Кулікоўскай бітве. З Кулікова поля не вярнуліся тады больш за 250 тысяч воінаў, якія змагаліся за Айчыну. Цяпер гэты бацькоўскі дзень стаў Усяленскім днём ушанавання памяці ўсіх памерлых хрысціян.
У пятніцу ўвечары можна замовіць у царкве абедню, паніхіду або літыю за сваіх памерлых родных і, вядома ж, наведаць могілкі, прывесці ў парадак магілы.