20 красавіка ў Прыдзвінне абвешчаны рэспубліканскі суботнік на добраахвотных пачатках

20 апреля в Придвинье объявлен республиканский субботник на добровольной основе

Галоўная задача – прывесці ў парадак вызваленую ад снегу тэрыторыю населеных пунктаў, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой славы і воінскія пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры да летняга сезону. Суботнік можа быць арганізаваны непасрэдна на аб'ектах або на працоўных месцах.

50 працэнтаў паступіўшых грашовых сродкаў будзе пералічана Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь і накіравана Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў. Астатнія застануцца ў распараджэнні аблвыканкама і будуць накіраваны на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых лагераў, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенні Года беражлівасці. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў ажыццяўляецца добраахвотна ў памеры, вызначаным самімі калектывамі работнікаў.

«Віцебскі рабочы»