20 снежня пад Воршай адкрыецца рэзідэнцыя Дзеда Мароза
З 20 снежня для жыхароў Аршанскага раёна адчыніць браму навагодняя рэзідэнцыя ў дендрапарку Копыскага лясніцтва.
Не толькі Дзед Мароз і Снягурка сустрэнуць аршанцаў, але і поцешныя казачныя персанажы, разам з якімі ўсе ахвотныя адправяцца ў чароўны лес. «У пошуках навагодняга настрою» – такую назву носіць забаўляльна-гульнявая праграма, падрыхтаваная адной з прыватных турыстычных кампаній рэгіёна. Тройчы на дзень аж да 30 снежня наведвальнікаў чакаюць займальныя падарожжы па навагодняй рэзідэнцыі. Акрамя таго, тут можна будзе пачаёўнічаць, пакаштаваць салодкіх пачастункаў, прадукцыю пчалярства, набыць сувеніры.