З 20 лютага па 1 сакавіка ў Віцебскай вобласці пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

З 20 лютага па 1 сакавіка ў Віцебскай вобласці пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».

У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне правілам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях і аказанню першай медыцынскай дапамогі.

У рамках акцыі пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухованебяспечных, пажаранебяспечных, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў.

У рамках «Адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны квэсты «Формула бяспекі», інтэлектуальныя гульні «Бяспечны сусед», навучальныя пляцоўкі «Пяць крокаў выратавання», пройдуць конкурсы на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адкрытых дзвярэй.

Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання (Генпракуратура, МНС, МУС, Мінэнерга, Мінздароўя, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінкультуры) і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РГАА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, РГАА «АСВОД», РГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ».

Задачы «Адзінага дня бяспекі» – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспечнай жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. Мяркуецца, што «Адзіны дзень бяспекі» будзе праходзіць у краіне два разы на год: у лютым і верасні.