20-гадовы віцяблянін зарабляў для сям'і дастаўкай спайсаў
Віцяблянін Павел ажаніўся ў сакавіку, а ў чэрвені ўжо сустракаўся з жонкай у следчым ізалятары. Праз два тыдні пасля арышту яго маладая жонка нарадзіла дачку. Малышка будзе расці без бацькі вельмі доўга. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Ні ўмоўных тэрмінаў, ні адтэрміновак па артыкуле за незаконнае набыццё, захоўванне і распаўсюджванне міксаў не існуе.
Больш за 50 закладак "дуры", зробленых Паўлам, выявілі ў Віцебску і Магілёве. Абвінавачваны сам вазіў аператыўнікаў па адрасах. На шчасце, гэтыя пяць дзясяткаў доз не трапілі да спажыўцоў. А колькі трапіла? Цяпер гэта цяжка ўстанавіць, але ў пакоі інтэрната падчас ператрусу на вачах у цяжарнай гаспадыні канфіскавалі каля кілаграма расфасаваных і яшчэ не расфасаваных міксаў.
Павел патлумачыў, што знайшоў "працу" праз інтэрнэт. Забіраў груз у лесапаласе каля трасы Віцебск - Смаленск, фаставаў і развозіў. Адрасы і дакладныя месцы закладак нагаворваў на дыктафон. Потым гэтыя файлы скідваў невядомым партнёрам, якія і прадавалі міксы ўжо непасрэдна спажыўцам. За паслугі пасрэдніка Паўлу належала фіксаваная зарплата - 1 500 даляраў у месяц.
Наколькі шчыры на судзе абвінавачваны? Гэтага не ведае нават суддзя. Але дэталі ў любым выпадку ўжо не зменяць ні артыкул КК, ні тэрмін зняволення. Машаньцы расці без бацькі. Цалкам паспяховым бацькам, якія вучылі хлопца ў каледжы, дзе той атрымаў прафесію тэхнолага, справілі вяселле і выбілі для маладой сям'і інтэрнат, таксама суцяшэння няма. Арышт сына стаў для іх поўнай нечаканасцю. На якія грошы Павел жыве, не працуючы? Так, вядома, гэтым пытаннем задаваліся не раз, але ці мала можа быць у такім выпадку тлумачэнняў - падпрацоўвае неафіцыйна, шукае надзейнае месца…
Правакацыя паказвае: і ў выпадках распаўсюджвання, і ў выпадках ужывання дзецьмі спайсаў або міксаў бацькі чамусьці становяцца апошнімі, хто пра гэта даведваецца.
…Нядаўна на пешаходным пераходзе сярод белага дня сустрэла хлопца гадоў 17-18. Ён спыніўся побач, і ўся групка гараджан, якія спяшаліся па сваіх справах, нявольна адхіснулася. На нас глядзелі бясконца-чорныя, зусім вар'яцкія вочы. Хлапчук відавочна знаходзіўся пад уздзеяннем невядомых псіхатропных прэпаратаў. На шчасце, загарэлася зялёнае, і мы, нібы змовіўшыся, кінуліся на супрацьлеглы бок дарогі. Праз пару хвілін я азірнулася і думкамі перахрысцілася - хлапчук рушыў зусім у іншы бок. Праўда, там таксама былі людзі…
Знаёмячыся з крымінальнай справай Паўла, я ўспомніла гэту гісторыю зусім не выпадкова. Магчыма, менавіта той хлапчук з пешаходнага пераходу карыстаўся паслугамі маладога сем'яніна, які не знайшоў нічога лепшага, як забяспечваць жонку і будучага малога з дапамогай дрэннага "бізнэсу".
Дарэчы, Паўлу споўнілася ўсяго 20 гадоў, яго дачцэ цяпер толькі 5 месяцаў…
Алена Бегунова, "СБ Беларусь Сегодня"