20 траўня вызначаць найлепшую шматдзетную сям'ю Віцебскай вобласці
У дзяржаўнай установе культуры “Віцебская абласная філармонія” 20 мая адбудзецца абласны конкурс на лепшую шматдзетную сям'ю Віцебскай вобласці.
Мэта конкурсу – умацаванне духоўна-маральных асноў сям'і, адраджэнне і прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый.
Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:
павышэнне ролі і прэстыжу сям'і ў жыцці грамадства як ключавога фактара дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі;
захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей сям'і;
прасоўванне ў грамадстве ідэі адказнага бацькоўства;
адукацыя і выхаванне дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных сямейных каштоўнасцей, арыентаваных на стабільнасць адносін, нараджэнне і выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, пераемнасць пакаленняў, узаемаразуменне і ўзаемападтрымку;
прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да сям'і як найважнейшага сацыяльнага інстытута.
У абласным конкурсе прымуць удзел шэсць сем'яў-пераможцаў рэгіянальных этапаў конкурсу:
Бешанковіцкі раён будзе прадстаўляць сям'я Наталлі і СяргеяРэўцкіх,
Браслаўскі раён – Алы і Валерыя Пучынскіх,
Аршанскі – Вольга і Юрый Кандраценка,
г.Наваполацк - Вольга і Яўгеній Патрэбка,
Кастрычніцкі раён г.Віцебска – Алена і Аляксандр Жулевічы,
Першамайскі раён г.Віцебска – Марына і Дзяніс Кулаковы.