20 лістапада стартуюць рэгіянальныя адборы да конкурсаў фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Рэгіянальныя адборы да міжнародных конкурсаў у рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стартуюць 20 лістапада.
20 лістапада – у Мінскай вобласці (ДУ «Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»). Наступны адбор прыме Гродзенская вобласць – 21 лістапада на пляцоўцы УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў». 28 лістапада на сцэне ДУК «Баранавіцкі гарадскі Дом культуры» свой выбар зробіць Брэсцкая вобласць. Фестывальная сталіца прыме адбор 6 снежня традыцыйна ў Цэнтры культуры «Віцебск». У Магілёўскай вобласці шчасліўчыкаў выберуць 10 снежня ва УА «Палац культуры вобласці». Гомельская вобласць адгледзіць конкурсантаў у ДУ «Гарадскі цэнтр культуры» 11 снежня.
Завершыць першы этап нацыянальнага адбору Мінск – 13 снежня, канцэртная зала «Верхні горад».