20 тысяч сустрэч з выбаршчыкамі і 9 тысяч зваротаў грамадзян. Дзмітрый Дземідаў распавёў аб рабоце дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці
Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі 25 лютага 2024 года прайшоў адзіны дзень галасавання, падчас якога былі абраны дэпутаты ўсіх узроўняў прадстаўнічай улады. Дзейнасць дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці каардынуе абласны Савет дэпутатаў, які аб'ядноўвае 217 мясцовых Саветаў: 23 – базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, 194 – першаснага. Што зроблена за год? Што трэба зрабіць? На што звярнуць асаблівую ўвагу? Напярэдадні сесіі абласнога Савета дэпутатаў на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнта «ВВ» адказаў яго старшыня Дзмітрый Дземідаў.
– Дзмітрый Уладзіміравіч, спектр пытанняў, якія ставіць жыццё перад дэпутацкім корпусам вобласці, разнастайны. Раскажыце, калі ласка, на чым робіце акцэнт у рабоце.
– Як неаднаразова падкрэсліваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч
Лукашэнка, асноўны напрамак дзейнасці дэпутатаў – гэта праца з людзьмі. Пры гэтым, вядома, вырашэнне ўсіх пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, задавальненне яго патрэб і запытаў напрамую залежаць ад стану эканомікі. Віцебская вобласць упэўнена рухаецца наперад, забяспечваючы станоўчую дынаміку па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Другое месца ў краіне па выніках 2024 года – заканамерны вынік працы кіраўніцтва рэгіёну і дэпутацкага корпуса ў тым ліку.
Дынамічнае напаўненне бюджэту дазволіла аказаць дадатковую падтрымку аграпрамысловаму сектару. Пры выкананні бюджэту ў 2024 годзе захаваны прыярытэт фінансавання галін сацыяльнай сферы.
– Якія формы работы лічыце найбольш эфектыўнымі?
– Асабістыя прыёмы, «прамыя лініі», дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў, у тым ліку праблемных і стратных.
За мінулы з часу выбараў перыяд падчас асабістых прыёмаў да дэпутатаў звярнуліся каля 9 тысяч выбаршчыкаў. Праведзена каля 20 тысяч сустрэч у акругах, больш за 4 тысячы разоў дэпутаты трымалі справаздачу перад выбаршчыкамі.
Як старшыня абласнога Савета дэпутатаў, я правёў 20 асабістых прыёмаў, падчас якіх паступіла 148 зваротаў. Практычна ўсе, за выключэннем 16, удалося вырашыць. Варта адзначыць, што паступіўшыя пытанні і звароты знаходзяцца на кантролі да іх поўнага вырашэння. Калектыўныя – разглядаюцца калегіяльна з выездам на месцы і прыцягненнем вузкіх спецыялістаў.
Таксама мы праводзім маніторынгі стану спажывецкага рынку, наведваем аб'екты сацыяльна-культурнага прызначэння, размаўляем з людзьмі.
Вельмі важныя сустрэчы дэпутатаў базавых і сельскіх Саветаў, дзе абмяркоўваюцца пытанні практычнага прымянення законаў і адбываецца абмен вопытам.
Характэрна, што дэпутаты пастаянна шукаюць новыя формы работы. Яны – частыя госці на семінарах, канферэнцыях, "круглых сталах" з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп. Таксама прымаюць удзел у мясцовых сходах, распрацоўцы праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, днях работы з насельніцтвам, выступаюць у прэсе, размаўляюць з выбаршчыкамі ў сацыяльных сетках.
– Як Саветы дэпутатаў працуюць над рэалізацыяй тых пытанняў, якія найбольш актуальныя для насельніцтва?
– Ствараючы планы работы, Саветы ўсіх узроўняў фарміруюць іх зыходзячы з пытанняў, пастаўленых выбаршчыкамі.
У праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, якія разглядаюцца на сесіях мясцовых Саветаў дэпутатаў, вялікая ўвага надаецца навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, уцягванню ў гаспадарчы абарот неефектыўна выкарыстоўванай маёмасці, кантролю за выкананнем падатковага заканадаўства суб'ектамі гаспадарання гарадоў і раёнаў, забеспячэнню проціпажарнай бяспекі, умацаванню грамадскага парадку і дысцыпліны, рацыянальнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў.
Напрыклад, у чэрвені 2024 года на сесіі абласнога Савета разгледжана пытанне «Аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і добраўпарадкаванае асяроддзе» на 2021 – 2025 гады. Гэта спрыяла павышэнню эфектыўнасці работы вытворчых аб'ектаў, паляпшэнню якасці паслуг, што прадастаўляюцца па выкананні сацыяльных стандартаў пры абавязковым зніжэнні затрат на іх аказанне, а таксама ўзмацніла адказнасць мясцовых органаў улады і работнікаў, занятых у сферы ЖКГ, за прымаемыя імі рашэнні. Актуальнымі для Віцебшчыны з'яўляюцца пытанні, звязаныя з арганізацыяй работы па стварэнні ўмоў для развіцця турызму, выкананнем асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, прафілактыкай па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын і ўцягваннем у эканамічны абарот неефектыўна выкарыстоўванай дзяржаўнай маёмасці.
У сакавіку бягучага года разгледжаны пытанні ўнясення змяненняў у Інвестыцыйную праграму Віцебскай вобласці на 2025 год, рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм «Аграрны бізнес», «Зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць», «Сацыяльная абарона», «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021 – 2025 гады. Дадзеныя рашэнні прадугледжваюць уключэнне дадатковых мерапрыемстваў, удакладненне аб'ёмаў фінансавання.
Пільную ўвагу надаецца медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва вобласці. Пад пастаянным кантролем органаў мясцовага кіравання і самакіравання знаходзяцца пытанні аналізу цэн і асартыменту сацыяльна значных тавараў у гандлёвых аб'ектах і аб'ектах грамадскага харчавання.
У мінулым годзе таксама была ўведзена практыка правядзення ў рэгіёнах выязных пасяджэнняў профільных камісій абласнога Савета, да работы якіх сталі прыцягвацца старшыні сельскіх Саветаў. Гэта дазволіла наладзіць больш прадметны абмен інфармацыяй, хутчэй і эфектыўней рэагаваць на запыты людзей, якія пражываюць у аграгарадках і малых населеных пунктах. Такія сустрэчы прайшлі ў Расонскім, Глыбоцкім і Аршанскім раёнах.
– Дзмітрый Уладзіміравіч, раскажыце, калі ласка, больш падрабязна аб рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, бо ёсць ужо нямала прыкладаў таго, як яны рэалізуюцца пры падтрымцы мясцовай улады.
– Так, мы сёння бачым, наколькі актыўна, праз рэалізацыю праектных ініцыятыў, развіваецца наша грамадзянскае грамадства. Спакойна, эвалюцыйна, без стрэсаў і нервовасці. Назіраецца павышэнне патрыятычнай свядомасці людзей і, у першую чаргу, у моладзевым асяроддзі.
Для каардынацыі дзейнасці ў сферы развіцця мясцовага самакіравання з 2019 года ў вобласці створана і дзейнічае Віцебская абласная Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў, у лютым бягучага года створана выканаўчая дырэкцыя Асацыяцыі, адным з асноўных напрамкаў дзейнасці якой з'яўляецца арганізацыя работы па разглядзе праектаў грамадзянскіх ініцыятыў і кантроль за іх рэалізацыяй.
Увесь спектр станоўчых тэндэнцый дазваляе нам упэўнена глядзець у будучыню. Аднак варта адзначыць, што гэта не нагода для самазаспакаення і спачывання на лаўрах. Каб захаваць станоўчую дынаміку развіцця, кожнаму з нас неабходна шмат і ўпарта працаваць.
– Дзякуй, Дзмітрый Уладзіміравіч, за змястоўнае інтэрв'ю. Поспехаў Вам і ўсім дэпутатам мясцовых органаў улады ў далейшай працы!