2013 год у Беларусі абвешчаны Годам беражлівасці
Адпаведны ўказ № 537 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада. Прынятае рашэнне будзе спрыяць забеспячэнню максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, а таксама ўкараненню энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій і тэхнікі. Акрамя таго, дапаможа выхаваць у грамадзян гаспадарлівасць і арганізаваць выкананне прынцыпаў эканоміі. Савету Міністраў даручана распрацаваць і зацвердзіць план па рэалізацыі Года беражлівасці. Ён стане працягам дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», прынятай у 2007 годзе.