21 красавіка рэспубліканскі суботнік

Традыцыя рабочай суботы існуе ўжо амаль сто гадоў. Лічыцца, што першы суботнік прайшоў 12 красавіка 1919 года. Аднак слова "суботнік", якое ўзнікла яшчэ ў савецкі час, у нашы дні набыло новы колер. Беларусы сёння ўсё часцей параўноўваюць суботнік са звычаем талакі - вырашэннем праблем разам, усім мірам. Бо кожны год адзін дзень красавіка прысвячаецца асабліва важнай для Беларусі агульнай справе. Заробленыя на рэспубліканскім суботніку грошы накіроўваюцца на ахову здароўя, дапамогу дзецям, будаўніцтва грамадска важных аб'ектаў.

Урад Беларусі ў сваёй пастанове ад 2 красавіка рэкамендаваў органам дзяржкіравання і іншым дзяржسازב, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці 21 красавіка рэспубліканскі суботнік.

Згодна з пастановай урада, удзельнікі суботніка могуць працаваць на працоўных месцах альбо займацца добраўпарадкаваннем і наводзіць парадак на тэрыторыях населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.

Кіраўніком рабочай групы па правядзенні рэспубліканскага суботніка з'яўляецца намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік, намеснікамі кіраўніка – міністр культуры Павел Латушка і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Грашовыя сродкі, заробленыя на працоўных месцах у дзень суботніка, у добраахвотным парадку пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты ў аблвыканкамы з наступным пералічэннем на рахунак фінансавага ўпраўлення Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта: № 3642003340018, МФА 635, УНП 300002612, філіял № 200 – Віцебскае абласное ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк». Аблвыканкам пералічвае 50% паступіўшых грашовых сродкаў міністэрству фінансаў. 50% застаюцца ў распараджэнні аблвыканкама і накіроўваюцца на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Сродкі, пералічаныя Мінфіну, накіроўваюцца міністэрству культуры для будаўніцтва новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны і стварэння яго музейнай экспазіцыі.