21 лютага - «Віцебская лыжня»

21 февраля - "Витебская лыжня"
Запрашаем Вас прыняць удзел у спартыўна-мастацкім свяце ”Віцебская лыжня – 2015“, якое адбудзецца 21 лютага 2015 г. на лыжаролернай трасе ў г. Гарадку.

Паважаныя жыхары і госці вобласці!

Запрашаем Вас прыняць удзел у абласным спартыўна-мастацкім свяце ”Віцебская лыжня – 2015“ і ”Масленічны разгуляй“, якое адбудзецца 21 лютага 2015 г. на лыжаролернай трасе ў г. Гарадку. Адкрыццё свята ў 11.00.

Дастаўка ўдзельнікаў і гасцей свята да месца правядзення спартыўна-мастацкага свята будзе ажыццяўляцца ад аўтавакзала г. Віцебска дадатковымі маршрутамі ”Віцебская лыжня – 2015 – г. Гарадок“ у 9.20, 9.40, 10.30. Зваротныя маршруты з г. Гарадка ў г. Віцебск у 14.00, 15.00, 16.00. Кошт праезду 22 200 рублёў.

Дабрацца да месца правядзення свята можна дызель-поездам ”Віцебск – Езярышча“ з адпраўленнем ад станцыі Віцебск у 8.31 і далейшай перасадкай на аўтобусныя маршруты ад станцыі г. Гарадок. Кошт праезду ў дызель-поездзе 4 900 руб., у аўтобусах г. Гарадка – 3 500 рублёў.

Аргкамітэт.

 

У праграме: лыжныя эстафеты з удзелам работнікаў усіх узроўняў дзяржаўнай улады, індывідуальныя лыжныя гонкі сярод навучэнцаў, студэнтаў, работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, спаборніцтвы па шахматах, шашках, дартсе, гіравым спорце, перацягванні каната, міні-футболе, армрэстлінгу, а таксама конкурс снежных фігур, зімовая эстафета ”Снежныя забавы“.

Жыхароў і гасцей раёна чакаюць:

- тэатралізаванае прадстаўленне ”Сустракай Масленіцу!“

- святочны канцэрт;

- паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС, воінаў-дэсантнікаў, верталётчыкаў і парашутыстаў Віцебскага аэраклуба

;

- частаванне блінамі і іншымі стравамі беларускай нацыянальнай кухні, а таксама салдацкай кашай і гарбатай

;

- дэманстрацыя ваеннай тэхнікі

.

Для дарослых і самых маленькіх будзе арганізаваны блок забаўляльных гульняў і конкурсаў.