21 студзеня пачне сваю працу Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі Прэзідэнта

21 января начнет свою работу Центр общественного наблюдения за выборами Президента
21 студзеня пачне сваю працу Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі у тэлеграм-канале "ЦВК Беларусі".

У цэнтры будзе акумулявацца інфармацыя ад нацыянальных назіральнікаў аб ходзе галасавання.

У аператыўным рэжыме цэнтр будзе інфармаваць СМІ і грамадскасць аб усім, што адбываецца на ўчастках.

У цэнтры будзе арганізавана праца тэлефоннай «гарачай лініі» па нумары +375 (17) 371-07-76.

Час працы «гарачай лініі»: у перыяд датэрміновага галасавання (аўторак - субота) з 12.00 да 19.00, у асноўны дзень галасавання (нядзеля) - з 8.00 да 20.00.

Нагадаем, Цэнтр грамадскага назірання аб'яднае прадстаўнікоў найбуйнейшых грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый краіны для сумеснай працы па назіранні за ходам галасавання.