23 снежня на пасяджэнні ЦВК Беларусі будуць зарэгістраваны кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі

23 снежня а 11.00 адбудзецца пасяджэнне ЦВК Беларусі. Галоўнае пытанне ў парадку дня пасяджэння – рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні таксама будуць разгледжаны пытанні аб устанаўленні формы і тэксту бюлетэня для галасавання, аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян, праведзена жараб'ёўка па вызначэнні даты і часу перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыё.

У пасяджэнні могуць прыняць удзел прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і назіральнікі, акрэдытаваныя пры Цэнтральнай камісіі, заяўнікі.

Анлайн-трансляцыя пасяджэння будзе даступная на сайце ЦВК Беларусі.

Па матэрыялах тэлеграм-канала "ЦВК Беларусі".

"Віцебскія весці"