23 сакавіка - «Гадзіна Зямлі»

23 марта - «Час Земли»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

23 сакавіка 2013 года каля 2 мільярдаў чалавек у больш чым 5000 гарадах па ўсёй Зямлі выключаць святло на 1 гадзіну (20:30 - 21:30 па мясцовым часе), каб выказаць сваю занепакоенасць небяспечнымі наступствамі змены клімату.

Ідэя штогадовай глабальнай акцыі «Гадзіна Зямлі» належыць Сусветнаму фонду дзікай прыроды (WWF) і аўстралійскай газеце «The Sydney Morning Herald». У першы год правядзення акцыі больш за два мільёны жыхароў выключылі святло на адну гадзіну. Ужо ў 2008 г. акцыя перарасла ў падзею сусветнага маштабу і прыцягнула каля 100 мільёнаў удзельнікаў з 35 краін.

Сутнасць акцыі складаецца ў тым, што ўсе грамадзяне і арганізацыі выключаюць святло і электрабытавыя прыборы на адну гадзіну. Такім чынам, за час акцыі можна зэканоміць да 10% электраэнергіі. Зразумела, адключэнне святла на адну гадзіну не можа заўважна палепшыць экалагічную сітуацыю ў цэлым.

Аднак, на думку арганізатараў, акцыя павінна прыцягнуць увагу жыхароў нашай планеты да праблем аховы навакольнага асяроддзя.

Найбольш значным аб'ектам, які ўдзельнічаў у акцыі «Гадзіна Зямлі» ў Беларусі ў 2009-2012 гадах, стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Няхай ваша актыўны ўдзел у сусветнай акцыі «Гадзіна Зямлі» стане імпульсам да таго, каб кожны з нас і ўся краіна сталі больш адказнымі ў сваіх словах і ўчынках у дачыненні да нашай планеты.

Патушыце святло, запаліце Планету Зямля!