23 сакавіка ў Віцебску абвешчаны суботнік
На дадзены момант камунальнымі службамі горада прымаюцца ўзмоцненыя меры па ачыстцы праезнай часткі, тратуараў, пешаходных пераходаў, прыпыначных пунктаў і дахаў ад наступстваў багатых снегападаў. Задзейнічана ўся неабходная тэхніка, у тым ліку - тэхніка старонніх арганізацый. Аднак аператыўна справіцца з гэтым магчыма толькі пры падтрымцы насельніцтва.
З улікам гэтага, 23 сакавіка ў Віцебску абвешчаны суботник. Давайце ўсе разам выйдзем на вуліцы горада і прыбярэм ад снегу прылеглыя да прадпрыемстваў, устаноў і жылых дамоў тэрыторыі. У выпадку неабходнасці ЖЭУ па месцы жыхарства прадаставяць неабходны для ўборкі інвентар. Толькі разам мы зможам аператыўна ліквідаваць наступствы цыклону і прывесці горад у парадак!
Для санітарнай ачысткі, ачысткі ад снегу і галалёду вуліц горада будзе арганізавана масавае прыцягненне арганізацый усіх форм уласнасці, забяспечана прыцягненне аўтатранспарту арганізацый для вывазу смецця, снегу і галалёду з прылотных зон вуліц горада.
Упраўленне ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама і камунальныя службы горада звяртаюць увагу насельніцтва на неабходнасць абмежавання паркоўкі аўтатранспарту ўздоўж дарог, просяць уладальнікаў аўтатранспарту пакідаць кантактны тэлефон пад шклом аўтамабіля для магчымасці неадкладнага вызвалення праезнай часткі без прыцягнення эвакуатараў.
Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт просіць усіх жыхароў абласнога цэнтра прыняць пасільны ўдзел у акцыі «За чысты горад!»
Верым, што агульнымі намаганнямі мы зробім наш старажытны горад маладзейшым і прыгажэйшым!
Уладзімір Шлома, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама, начальнік гарадскога штаба па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка