25-26 студзеня на базе ПДУ пройдзе VII Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Славянка - 2020"
На працягу двух гульнявых дзён у мерапрыемстве прымуць удзел 28 лепшых каманд з Беларусі і Расіі. Турнір з'яўляецца Адборачным турнірам на Чэмпіянат свету па спартыўнай версіі гульні «Што? Дзе? Калі?», які пройдзе ў 2020 годзе ва Узбекістане.
У спаборніцтве прымуць удзел майстар гульні «Што? Дзе? Калі?», чатырохразовы ўладальнік прыза «Хрустальная сава» Максім Паташэў, уладальнік «Хрустальнай савы» Барыс Белазёраў, знаўцы маскоўскага тэлевізійнага элітарнага клуба «Што? Дзе? Калі?» Кім Галачян, Міхаіл Карпук, Дар'я Салавей і многія іншыя.
Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны прызамі ад партнёраў турніру - ААТ «АСБ Беларусбанк» і кампаніі «Эмпрана» (Санкт-Пецярбург).
Арганізатарамі турніру выступілі: клуб інтэлектуальных гульняў «Плацінавая Сава» ААТ «АСБ Беларусбанк», кампанія «Эмпрана» (Санкт-Пецярбург), ТАА "ПраКофе", Віцебскае прадстаўніцтва кампаніі «Жывая вада», Віцебскі аблвыканкам і Полацкі райвыканкам, Віцебскі абласны камітэт ГА «БРСМ».