26-28 чэрвеня Віцебск адзначыць 1046 гадоў з дня ўтварэння горада і 76-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне

Праграма мерапрыемстваў свята горада Віцебска

26 чэрвеня

Плошча Перамогі

  • 11.00 — ускладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.
  • 11.00 —18.00 (светладыёдныя экраны) — «Прыцягненне віцебскай зямлі». Віншаванні Віцебска з Днём нараджэння арганізацыямі і вядомымі жыхарамі горада. Музычныя віншаванні.
  • 19.00 — 20.00 (светладыёдныя экраны), ТРК «Віцебск» ТК «Беларусь «Віцебск» — «Вечаровы Віцебск». Святочны выпуск, прысвечаны Дню горада Віцебска, з прадстаўленнем лаўрэатаў ганаровага звання «Віцяблянін года».
  • 20.00 — 21.00 (светладыёдныя экраны) — «Віцебск – горад юнацтва майго». Музычныя віншаванні.

Выставачны зал Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва ( вул. Генерала Белабародава, 5)

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М.Горкага

  • 12.00 — «Гонар і Слава Віцебска». Прэзентацыя базы даных, прысвечанай ураджэнцам і жыхарам Віцебска, удастоеным звання Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам Ордэна Славы. Сайт ЦБС (на гэтым сайце можна паглядзець афішу анлайн-мерапрыемстваў гарадскіх бібліятэк).

Арт-цэнтр Марка Шагала ( вул. Савецкая, 25)

  • 17.00 — «Граніт нябесных берагоў…». Вечар аўтарскай песні і паэзіі, прысвечаны дню нараджэння паэта Д.Сімановіча — група «Facebook».
  • «Марк Шагал і мастакі еўрапейскага авангарда».
  • Выстава графічных работ з фондавых збораў музея.

Віцебскі абласны краязнаўчы музей ( вул. Леніна, 36)

  • 15.00 – 19.00 – акцыя «Свечка памяці».

27 чэрвеня

Цэнтр культуры «Віцебск» ( вул. Маякоўскага, 1)

  • 12.00 — 14.00 — «Прысвячэнне любімаму гораду». Канцэрт-віншаванне віцябчан і сяброў горада. Online-марафон — instagram-акаўнт gck.vitebsk.

Музеі горада, пляцоўка каля канцэртнай залы «Віцебск» (парк імя Фрунзе, 1)

  • 14.00 — 18.30 — «Віцебскі квАРТал». Адкрыты гарадскі творчы праект — «Карта музеяў Віцебска». Аўта-, вела- і/або пешаходны квэст, прысвечаны Дню горада Віцебска.
  • 19.00 (пляцоўка каля КЗ «Віцебск») — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў квэста. Версія анлайн — instagram-акаўнт gck.vitebsk.

Мастацкі музей (вуліца Леніна, 23)

  • 15.00 — «Дынаміка спыненага імгнення». Майстар-клас беларускага скульптара Аляксандра Гваздзікова, творчая сустрэча з доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Таццянай Котавіч.

26 —28 чэрвеня

Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання (праспект Фрунзе, 13)

  • 10.00 —18.00 — віртуальная віктарына (тэст) «Віцебск. Трамвайныя гісторыі». Група «Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Арт-прастора і пляцоўка каля будынка па вуліцы Талстога,7, установы культуры горада

  • V конкурс фатаграфіі імя С. Юркоўскага «Фотакрок».
  • Youtube-канал ВЦСИ — адукацыйны праект аб гісторыі горада і ВНХУ.

Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

  • Група ВКонтакте Igranarium — творчы месендж
  • «Віцебск – горад дзяцінства!» (віншаванне ад навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах, канцэртныя нумары, літаратурна-музычныя кампазіцыі); сайт — з 10.00 «Дзіўны горад над Дзвіной». Святочны анлайн-канцэрт; віртуальная экскурсія па музеі 6 Дальнабамбардзіровачнага Ордэна Кутузава III ступені Берлінскага авіяцыйнага палка; інтэрактыўная гульня «Падарожжа па горадзе»; адкрыты гарадскі інтэрнэт-конкурс (анлайн-галасаванне) «Віцебск – горад творчасці!».
Група «Віцебская гарадская арганізацыя БРСМ» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
    • 26 чэрвеня 16.00 — анлайн-віктарына па гісторыі горада.
    • 27 чэрвеня 15.00 — прамы эфір «Ад моладзі да моладзі».
    • 28 чэрвеня 14.00 — квест-энкаунтер «Гістарычныя мясціны Віцебска».

    Выставачная зала Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (праспект Фрунзе, 11)

    • 10.00 – 18.00 – «Натхненне». Выстава са фондаў ХГФ ВДУ імя П.М. Машэрава.

    Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска (вуліца Суворава, 3, праспект Чарняхоўскага, 9)

    • група VK Vitebsk.hudojka, сайт.

    Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік» (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 19)

    • група Facebook ДШМ № 3 г.Віцебска «Маладзік» 13-я адкрытая выстава-конкурс творчых работ навучэнцаў дзіцячых мастацкіх школ і школ мастацтваў «Перспектыва» (церемония ўзнагароджання пераможцаў 26 чэрвеня а 16.00 на сцэнічнай пляцоўцы перад «Маладзіком»).

    Віцебскі абласны краязнаўчы музей

    • 10.00 —18.00 — пешыя экскурсіі, акцыя «Над горадам» — уздым на вежу; анлайн-экскурсія «Па слядах вызваліцеляў» (сацсеткі ВАКМ);
    • 10.00 — 18.00 — акцыя: бясплатнае наведванне экспазіцыі «Музей памяці патрыётаў Віцебшчыны» (былая турма СД).

    Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў (вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 20)

    • 10.00 – 18.00 — анлайн-выстава «Віцебск вачыма дэсантнікаў». Група у «Аднакласніках», група «Вконтакце», сайт музея.

    27 — 28 чэрвеня

    Плошча Перамогі

    • 10.00 — 21.00 (светладыёдныя экраны) — віншаванні Віцебска з Днём нараджэння арганізацыямі і вядомымі жыхарамі горада. Музычныя віншаванні.

    Парк Пераможцаў, Парк чыгуначнікаў, Алея славы

    • 10.00 — 22.00 — праца атракцыёнаў, нестацыянарных гандлёвых аб'ектаў.

    Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі

    • 11.00-20.00 — праца атракцыёнаў і пункта пракату спартыўнага інвентару.

    Набярэжная ракі Віцьба, пляцоўка па пляжным футболе (парк Фрунзе, 4)

    • 10.00 —18.00 — Адкрыты Кубак горада Віцебска па пляжным футболе.

    Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання

    • 11.00, 13.00, 15.00 — антуражны рэаліці-квест «13» (папярэдняя рэгістрацыя).