26 красавіка ў Віцебску пройдзе выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці

26 красавіка з 9 да 15 гадзін каля Палаца спорту ў Віцебску (праспект Будаўнікоў, 23) адбудзецца адна з самых яркіх вясновых кірмашоў — выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці.

Будзе прапанаваны вялікі выбар сельгаспрадукцыі (бульба, гародніна, карняплоды, хатнія жывёлы, насенне сельскагаспадарчых культур), саджанцаў, расады, швейных, мастацкіх тавараў, сувенірных вырабаў, піламатэрыялаў, металізіраваных вырабаў.

Прадукцыя выраблена і выгадаваная навучэнцамі. Цэны — даступныя. У культурнай праграме возьмуць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці навучальных устаноў.