27 чэрвеня ў Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт памяці піяністкі Марыі Юдзінай

27 июня в Витебской областной филармонии пройдет концерт памяти пианистки Марии Юдиной

Зноў Віцебск далучаецца да ўшанавання імя вялікай піяністкі Марыі Веніямінаўны Юдзінай (1899 – 1970), ураджэнкі Невеля (тады, дарэчы, які знаходзіўся ў складзе Віцебскай губерні). А гэта значыць, што ў канцэрце ўжо чацвёрты сезон запар ажыве музычны свет XIX – пачатку XX стст. На гэты раз ушанаванні будуць таксама прымеркаваны да 45-годдзя з дня смерці піяністкі.

Канцэрт у Віцебску, па традыцыі, пройдзе 27 чэрвеня 16.00 ў рамках Невельскіх Бахцінскіх чытанняў, якія прысвечаны такім выдатным асобам, як філосаф Міхаіл Бахцін (з яго імем звязваюць стварэнне Невельскай школы філасофіі) і Марыя Юдзіна, а таксама пытанням культуралогіі, музыказнаўства, гісторыі. Мерапрыемства праводзіцца з 1994 года, завяршаючыся выданнем «Невельскіх зборнікаў».

У канцэрце памяці М.Юдзінай, акрамя ўнікальнага прадстаўніка свету музыкі – раяля Steinway & Sons, будуць удзельнічаць: Марына Драздовая (фартэпіяна), Юрый Федарышчаў (спявак, бас), Канстанцін Зенкін (фартэпіяна), Маргарыта Гросман (скрыпка). Віцебскаму гледачу прадастаўляецца магчымасць пачуць ігру расійскіх музыкантаў, чый лёс цесным чынам звязаны з імем М. Юдзінай.

У праграме – творы кампазітараў XVIII – XX стст.

Кошт білета: 30 000 руб.; 20 000 руб. (для навучэнцаў і студэнтаў)