27 узнагародаў з першынства Еўропы па водных лыжах за катэрам прывезлі юныя спартсмены з Наваполацка
У Наваполацку ўшанавалі юных прызёраў першынства Еўропы па водналыжным спорце за катэрам, якое праходзіла ў Іспаніі. У скарбонцы рабят — 27 медалёў рознай вартасці.
– На працягу дзевяці дзён пяць выхаванцаў СДзЮШАР №3 ім. М. Л. Генова – Марыя Козельская, Марыя Юранава, Савялі Семавін, Марыя Бельская і Сафія Гвоздзева – годна змагаліся з пагоднымі ўмовамі. Праз боль і траўмы рабяты паказалі цудоўныя вынікі і выдатную падрыхтоўку, – сказаў заслужаны трэнер Беларусі па водналыжным спорце Аркадзь Генаў.
Улічваючы колькасць заваяваных медалёў, Аркадзь Мікалаевіч падкрэсліў, што ў каманды добрыя перспектывы.
У сваю чаргу Марыя Юранава адзначыла, што, нягледзячы на моцных супернікаў, падтрымка трэнера і бацькоў дапамагла камандзе годна прадставіць родны горад і краіну.