28 снежня ў Віцебску пройдзе адзіны дзень зніжак
У гэты дзень буйныя гандлёвыя прадпрыемствы горада будуць прадастаўляць зніжкі на нехарчовыя тавары ад 15%.
28 снежня ў Віцебску пройдзе адзіны дзень зніжак
У дзень дзеяння акцыі здзейсніць выгадныя пакупкі можна ў Віцебскім універмагу, гандлёвай сетцы «Марка», у краме «Веста» (№145), «Рублёўскім», «Беліта-Вітэкс», «ЗІКА», «КіС», крамах ААТ «Віцебскі Хозторг» і ПП «Аляксей».
Да дня зніжак далучацца таксама фірменныя крамы прадпрыемстваў-вытворцаў ААТ
««Сцяг індустрыялізацыі»», СААТ «Белвест», ААТ «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе», ААТ «КІМ», ААТ «Бабруйсктрыкатаж», ААТ «8 Сакавіка», ААТ «Стужка», ААТ «Віцебскія дываны», РУПТП «Аршанскі льнокамбінат» і іншыя.Буйныя гандлёвыя сеткі будуць прыцягваць пакупнікоў не толькі добрымі зніжкамі і выгаднымі акцыямі, але і святочнай атмасферай на гандлёвых пляцоўках. Так, у Віцебскім універмагу наведвальнікаў у перадсвяточныя дні павіншуюць Дзед Мароз і Снягурка.