28 сакавіка пройдзе экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Час Зямлі (англ. Earth Hour) — штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх выключыць святло на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змены клімату, светлавога забруджвання і іншых экалагічных тэм. 

Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009 годзе ўжо стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва — па ацэнках WWF, яна закранула больш за мільярд жыхароў планеты. У Рэспубліцы Беларусь Час Зямлі праводзіцца з 2009 года.