30 гадоў спаўняецца камітэту «Віцебскаблмаёмасць»
З гісторыі – яшчэ ў снежні 1990 г. у Мінску быў утвораны Камітэт па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў БССР (Дзяржмаёмасць БССР), асноўнымі функцыямі якога былі:
валоданне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю Беларускай ССР;
абарона маёмасных правоў, інтарэсаў дзяржавы, кантроль за эфектыўнасцю выкарыстання і захаванасцю дзяржмаёмасці;
стварэнне на акцыянернай аснове галіновых і тэрытарыяльных інвестыцыйных фондаў;
прыняцце мер па раздзяржаўленні ўласнасці шляхам пераўтварэння дзяржаўных прадпрыемстваў у акцыянерныя таварыствы і гаспадарчыя таварыствы,
здача дзяржаўнай маёмасці ў арэнду з правам яе выкупу, продажу, бязвыплатнай перадачы і г.д.
Для вырашэння пытанняў кіравання дзяржмаёмасцю і яе рэфармавання на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў жніўні 1991 года было створана абласное ўпраўленне «Віцебскаблмаёмасць», якое падпарадкоўвалася Дзяржмаёмасці БССР (па пытаннях кіравання рэспубліканскай уласнасцю) і Віцебскаму аблвыканкаму (па пытаннях кіравання камунальнай уласнасцю).
За мінулыя 30 гадоў з развіццём эканомікі і рэфармаваннем дзяржаўнага апарату кіравання, камітэт Віцебскаблмаёмасць насіў назву:
· з жнівень 1991 года – Віцебскае абласное ўпраўленне па раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці;
· з 1994 года – Віцебскі абласны камітэт па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі;
· з 2002 года – Віцебскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржмаёмасці;
· з2018 года – Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.
Пачынаючы з 1990 г. у Віцебскай вобласці рэфармавана 537 дзяржаўных прадпрыемстваў (186 прадпрыемстваў рэспубліканскай і 351 камунальнай уласнасці).
Працэс раздзяржаўлення і прыватызацыі праходзіў у асноўных формах: выкуп прадпрыемства працоўным калектывам альбо калектывам арандатараў, продаж на аўкцыёне і па конкурсе, а таксама пераўтварэнне прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Асноўным спосабам прыватызацыі стала менавіта пераўтварэнне прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы, паколькі такая форма кіравання ўласнасцю дазваляе найбольш поўна спалучаць прынцыпы гаспадарання ў рынкавых умовах, задавальняць інтарэсы і работнікаў прадпрыемства, і акцыянераў, развіваць нацыянальны фондавы рынак.
Неабходна адзначыць, што ў 90-я гады кіраўніцтвам краіны быў узяты за аснову прынцып «кропкавага» падыходу да прыватызацыі, што дазволіла не дапусціць абвалавай прыватызацыі і продажу за бясцэнак аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.
На сённяшні дзень на тэрыторыі Віцебскай вобласці функцыянуе 2102 дзяржаўныя юрыдычныя асобы (276 унітарных прадпрыемстваў, 1461 установа, 360 органаў дзяржкіравання і 5 аб'яднанняў). А таксама 206 гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ва ўстаўных фондах, з іх 185 з доляй камунальнай уласнасці, прычым у 151 таварыстве доля камунальнай уласнасці складае больш за 50%. Акрамя таго, 44 гаспадарчыя таварыствы, створаныя пры пераўтварэнні дзяржаўных прадпрыемстваў вобласці, у цяперашні час не маюць долі дзяржавы.
У органы кіравання акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы назначана 127 прадстаўнікоў дзяржавы – гэта спецыялісты, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і атэстацыю. Таксама, на сённяшні дзень, маюцца адкрытыя вакансіі на пасады незалежных дырэктараў у назіральныя саветы гаспадарчых таварыстваў.
У цэлым, дзяржаўная нерухомая маёмасць складае 148 522 аб'екты агульнай плошчай 10,8 млн.м2.
Удзельная вага невыкарыстоўваемых плошчаў складае 7,4%
(795,1 тыс.м2). За апошні год невыкарыстоўваемыя плошчы павялічыліся на 241 тыс.м2. Гэта павелічэнне было абумоўлена ў асноўным за кошт прыняцця маёмасці прадпрыемстваў-банкрутаў ва ўласнасць дзяржавы – толькі за 6 месяцаў гэтага года было прынята 2397 аб'ектаў ліквідуемых прадпрыемстваў.На пастаянным кантролі знаходзіцца праца па уцягванні у гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб'ектаў. Толькі ў бягучым годзе было абвешчана 390 аўкцыёнаў. 78 аўкцыёнаў апынуліся выніковымі, большасць з якіх былі за базавую велічыню (49 аўкцыёнаў).
Таксама да спосабаў уцягвання адносяць здачу маёмасці ў арэнду, яе бязвыплатную перадачу іншым дзяржпрадпрыемствам, альбо пад інвестпраект прыватным прадпрыемствам. У крайнім выпадку невыкарыстоўваны аб'ект падлягае зносу з магчымасцю прыхадоўвання будматэрыялаў.
За мінулы 2020 год паступленні ў бюджэт сродкаў ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці склалі 24,2 млн.руб., уключаючы рэалізацыю маёмасці (3,4 млн. руб.), здачу ў арэнду (3,9 млн.руб.), пералічэнні часткі прыбытку прадпрыемстваў (8,0 млн.руб.), дывідэндаў на акцыі (8,8 млн.руб.)
Калі праца ў 90-х гадах пачыналася практычна з нуля, то сёння з гонарам можна сказаць, што ў галіне выбудавана максімальна эфектыўная сістэма кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю з пазіцый комплекснага рэалізацыі інтарэсаў дзяржавы як уласніка, забеспячэння якасці дзяржаўнага кіравання і максімальнай аддачы ад дзяржаўных актываў.
У аснове ўсіх дасягненняў галіны – высокі прафесіяналізм, карпатлівая праца і адказнасць людзей, у ёй працуючых. Усё зробленае немагчыма без працы зладжанага калектыву спецыялістаў і ў першую чаргу кіраўнікоў, якія гэты калектыў фармавалі, паспяхова вырашаючы пастаўленыя перад імі задачы.
У свой час камітэт Віцебскаблмаёмасць узначальвалі:
- Буйвал Валерый Паўлавіч (з 1991 г. па 2000 г.);
- Паўлючкоў Міхаіл Міхайлавіч (з 2000 г. па 2017 г.);
Зайцаў Віктар Васільевіч (з 2017 г. па цяперашні час).