330 мерапрыемстваў у дзень. У Віцебскай вобласці падвялі вынікі Года культуры
Невыпадкова ў гэтым годзе месцам правядзення мерапрыемства стаў Гарадок. Раён праславіўся сваімі творчымі дасягненнямі. Дом рамёстваў і фальклору – лаўрэат спецыяльнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», а нядаўна званне заслужанага аматарскага калектыву рэспублікі атрымаў народны клуб майстроў і самадзейных мастакоў «Вытокі».
Чалавекам Года культуры Беларусі прызнана Марына Гушча, якая адрадзіла ўнікальнае карункавае ткацтва, што ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Яна і яшчэ два работнікі Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору – Людміла Гаравая і Васіль Сіманковіч – удастоены звання народных майстроў. Адпаведныя пасведчанні ім урачыста ўручылі ў рамках калегіі.
– Мы павінны ўсяляк заахвочваць, стымуляваць і пазіцыянаваць у інфармацыйным полі людзей, якія сваёй працай праслаўляюць нашу Віцебшчыну, – падкрэсліў у сваім выступленні начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Ягораў.
Дайсці да кожнага чалавека
Ідэалагічныя работніка, адзначыў Генадзь Ягораў, заўсёды знаходзяцца на пярэднім плане, яны арыентаваны на працу з людзьмі і стараюцца падыходзіць да сваіх абавязкаў адказна і творча. Адзін з галоўных напрамкаў работы ідэалагічнага сектара – інфармацыйна-тлумачальны.
У 2016-м дзейнічала больш за 2,5 тыс. інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, праведзена каля 39 тыс. сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства, на якіх выступілі прадстаўнікі ўлады, прафсаюзаў, спецыялісты ў розных галінах.
– Неабходна пашыраць дадзеную практыку, узаемадзейнічаць з прафсаюзнымі арганізацыямі, надаючы асаблівую ўвагу аграпрамысловаму комплексу, прыватнамубізнесу, прадпрымальніцтву, дзе высокая інертнасць у грамадскай працы, нізкі ахоп сяброўствам у прафсаюзных арганізацыях, – звярнуў увагу Генадзь Міхайлавіч.
Галоўная мэта такіх мерапрыемстваў – прамое зносіны ўлады і людзей, вывучэнне праблемных пытанняў жыццезабеспячэння вяскоўцаў. У рэгіёнах, сельскіх Саветах увайшлі ў практыку Дні работы з насельніцтвам. У іх прымаюць удзел дэпутаты і адказныя работнікі райвыканкамаў, службаў і ведамстваў. Гэта дапамагае аператыўна вырашаць назрэлыя пытанні.
Падводзячы вынікі мінулага года, Генадзь Ягораў асаблівую ўвагу надаў увекавечанню памяці загінулых абаронцаў Айчыны. Органамі ўлады, працоўнымі калектывамі пры падтрымцы грамадскіх фарміраванняў і валанцёраў за апошнія два гады адрамантавана і добраўпарадкавана больш за 300 воінскіх пахаванняў, сверылі каля 133 тыс. прозвішчаў, нанесеных на мемарыяльныя пліты, устаноўлена больш за 44,5 тыс. раней не вядомых імёнаў.
Вопыт работы Віцебскай вобласці з аб'яднаным банкам дадзеных “Мемарыял“ па увекавечанню памяці герояў і ахвяр войнаў быў прадстаўлены на міжнародных канферэнцыях, рэкамендаваны да распаўсюджвання ў іншых рэгіёнах рэспублікі.
Штабам важных ініцыятыў стаў абласны каардынацыйны савет, які аб'яднаў намаганні асноўных палітычных партый і грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць сумесна з органамі ўлады. Удалым прыкладам можна назваць прыцягненне актывістаў да вырашэння тых ці іншых праблем.
Так, у Наваполацку праводзяцца народныя сходы, на якіх разглядаюцца пытанні дзяржаўнага і грамадскага значэння. У Верхнядзвінскім, Дубровенскім, Докшыцкім, Сенненскім раёнах праходзяць злёты старэйшын, на базе аблсавета і саветаў дэпутатаў мясцовага ўзроўню працуюць моладзевыя парламенты.
Генадзь Ягораў адзначыў ролю СМІ ў інфармацыйнай і ідэалагічнай рабоце. На Віцебшчыне выходзяць 24 дзяржаўныя друкаваныя выданні, 10 рэгіянальных тэле- і 8 радыёпраграм, функцыянуюць 9 FM-станцый. Мы першымі ў рэспубліцы з канца 2014 года пачалі вяшчанне абласнога тэлеканала ”Віцебск“, а з 2015 года на інфармацыйным полі вобласці з'явіўся другі абласны канал – ”Беларусь 4 Віцебск“. Сайт аблвыканкама перамог у конкурсе Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі інфармацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый TIBO-2016.
– Ідэалогія – канцэнтраваная эканоміка. Праз вырашэнне задач жыццядзейнасці рэгіёна, населенага пункта трэба дайсці да кожнага чалавека, да яго вялікіх і малых патрэб і праблем. Менавіта такі падыход забяспечыць стабільнасць і парадак у грамадстве і дзяржаве, – сказаў Генадзь Ягораў і абазначыў задачы на гэты год.
Сярод іх – фарміраванне ў людзей актыўнай дзяржаўнай пазіцыі, умацаванне маральна-псіхалагічнага клімату, адзінства ў працоўных калектывах, пачуцця адказнасці кожнага работніка за развіццё прадпрыемства, рэгіёна, краіны.
Прыдзвінскі край – ініцыятар праектаў
– Сфера культуры з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, народная творчасць і мастацтва карыстаюцца ўсебаковай падтрымкай абласной улады, што дазваляе захаваць і развіць асноўныя дасягненні ў гэтай сферы, – адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ларыса Аленская.
Прыдзвінскі край заўсёды быў ініцыятарам розных творчых праектаў. Ні адзін рэгіён Беларусі, апроч Віцебшчыны, не можа пахваліцца тым, што ў кожным раёне ёсць свой фестываль або свята. Вядомы далёка за межамі вобласці і Беларусі нашы майстры, калектывы мастацкай самадзейнасці, жывапісцы і літаратары. Больш за тысячу устаноў культуры дапамагаюць людзям развіць свае творчыя здольнасці, правесці цікава і з карысцю вольны час.
У апошнія гады галіна культуры навучылася зарабляць. У 2016-м толькі ад платных паслуг атрымана больш за 10 млн рублёў, а ўсяго пазабюджэтныя сродкі склалі звыш 16% ад бюджэтнага фінансавання галіны. Акрамя таго, прыцягнута каля 1,4 млн спонсарскіх грошай.
– З мэтай эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў у галіне выпрацаваны дакладныя падыходы да стварэння аптымальнай структуры галіны. Пачалося фарміраванне сеткі арганізацый культуры, здольных забяспечыць насельніцтва якаснымі паслугамі, у тым ліку з выкарыстаннем нестацыянарных форм і новых інфармацыйных тэхналогій, – падкрэсліла Ларыса Аленская.
Толькі за кошт аптымізацыі сеткі зэканомлена 4 млн рублёў. Адначасова вядзецца праца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі.
Па колькасці гісторыка-культурных каштоўнасцей (949 аб'ектаў) Віцебшчына займае другое месца ў рэспубліцы. На працягу года вяўся пошук новых уласнікаў для помнікаў архітэктуры, якія не выкарыстоўваюцца па прызначэнні і знаходзяцца ў занядбаным стане. Праз аўкцыёны былі рэалізаваны сядзіба Рудніцкіх у Мёрскім раёне і два будынкі ў абласным цэнтры.
У Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 8 элементаў Віцебскай вобласці, яшчэ 12 прэтэндуюць на атрыманне высокага статусу. Ларыса Аленская адзначыла працу музеяў вобласці, якія вядуць вялікую навуковую працу і выкарыстоўваюць сучасныя формы для прыцягнення наведвальнікаў, а іх колькасць у мінулым годзе ў параўнанні з папярэднім узрасла. Аб дасягненнях у гэтай галіне сведчаць узнагароды, атрыманыя на III Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» і прафесійных рэспубліканскіх конкурсах.
Паспяховым праектам кіназабаўляльных прадпрыемстваў можна лічыць кантэнт-дэманстрацыю ў запісе спектакляў з вядучых пляцовак свету з субтытрамі і анлайн-паказ опер і балетаў з
самых знакамітых сцэн розных краін. Перадавыя формы выкарыстоўваюцца і ў бібліятэчнай справе. На Віцебшчыне створаны бібліятэкі-клубы, бібліятэкі-музеі, жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў абслугоўваюць бібліёбусы.Залаты фонд культуры Віцебшчыны – банк адораных навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі, у які ўключана больш за 500 дзяцей і падлеткаў. Звыш 70 навучэнцаў вучэбных устаноў сферы культуры ў 2016-м сталі лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных творчых конкурсаў.
Творчыя калектывы і установы культуры Віцебшчыны прадстаўлялі нацыянальную культуру ў 17 рэгіёнах Расіі і 13 замежных краінах, у тым ліку ў Балгарыі, Францыі, Румыніі, Германіі, Італіі, ААЭ. Аблвыканкам з'яўляецца заснавальнікам і арганізатарам 9 міжнародных фестываляў і святаў. Усяго ж у мінулым годзе праведзена звыш 119 тыс. рознага роду культурных мерапрыемстваў. Калі падзяліць на колькасць дзён, атрымліваецца амаль па 330. Гэта ўражвае!
Творчыя калектывы і установы культуры Віцебшчыны прадстаўлялі нацыянальную культуру ў 17 рэгіёнах Расіі і 13 замежных краінах, у тым ліку ў Балгарыі, Францыі, Румыніі, Германіі, Італіі, ААЭ. Аблвыканкам з'яўляецца заснавальнікам і арганізатарам 9 міжнародных фестываляў і святаў. Усяго ж у мінулым годзе праведзена звыш 119 тыс. рознага роду культурных мерапрыемстваў. Калі падзяліць на колькасць дзён, атрымліваецца амаль па 330. Гэта ўражвае!
Таццяна Пастэрнак, фота Дзмітрыя Восіпава. «Віцебскія весці».