35 шматдзетных сем'яў з Лепеля атрымалі ключы ад уласных кватэр на Дзень маці
Сёння на вул. Школьнай у райцэнтры гучна і весела. Ва ўрачыстай абстаноўцы здавалі ў строй 60-кватэрны дом, уручалі ключы ад уласнага жытла шчаслівым новасёлам. Такі цудоўны падарунак зрабілі будаўнікі Лепельскай ПМК-75 жыхарам райцэнтра. Апроч 42 кватэр для шматдзетных сем'яў, пабудаваных з прыцягненнем дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе субсідый, у новабудоўлі яшчэ пяць сем'яў будуць арандаваць жытло, палепшаць жыллёвыя ўмовы і чаргавікі.
З цудоўнай падзеяй павіншавалі лепельчан старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і кіраўніцтва Лепельскага раёна.
З зайздросным пастаянствам у Лепелі здаюцца ў эксплуатацыю дамы, дзе львіную долю плошчы займаюць шматдзетныя сем'і. І ў мінулым годзе здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом на вул. Калініна.
Дарэчы сказаць, на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на сённяшні дзень стаіць крыху больш за 100 шматдзетных сем'яў. З уводам у строй яшчэ аднаго жылога дома ў канцы гэтага года жыллёвая праблема для лепельскіх шматдзетных сем'яў будзе вырашана.