39 краін возьмуць удзел у «Славянскім базары -2015»
Гэта, як растлумачыў «Віцебскім весткам» дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка, рэкордная колькасць, раней найбольшым прадстаўніцтвам было 35 дзяржаў. Усяго ж за 23 гады ў Віцебск на форум мастацтваў прыязджалі артысты з 70 краін.
Геаграфія пашырылася за кошт удзелу ў розных фестывальных праектах. Вялікую цікавасць выклікаў упершыню заяўлены фест вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». У дырэкцыю паступіла больш за 300 заявак ад тэатраў, мастакоў, музыкаў, паэтаў. Па задумцы арганізатараў, горад ператворыцца ў вялікую фестывальную пляцоўку, а яго жыхары і госці стануць не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі свята.
У праграму сёлетняга «Славянскага базару» ўключана 95 мерапрыемстваў, 18 з якіх пройдуць на галоўнай пляцоўцы ў Летнім амфітэатры.
Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"