4 прадпрыемствы Віцебшчыны заваявалі Гран-пры рэспубліканскага конкурсу «Прадукт года-2017»

Прадукцыя некалькіх віцебскіх вытворцаў удастоена Гран-пры XVIII Рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх пераваг «Прадукт года-2017».

 У намінацыі «Малочная прадукцыя» ўзнагароду атрымала ААТ «Полацкі малочны камбінат» за тварожныя сыркі тлустасцю 26%. Сярод вытворцаў мясной прадукцыі адзначана ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», «Прадуктам года» прызнаны вэнджана-вараны рулет «Беларускі».

Таксама прэстыжнай узнагароды ўдастоены раслінны нерафінаваны алей ад ААТ «Віцебскі МЭЗ» і мэбля ад прыватнай кампаніі «Саўлукаў Мэбля».

Усяго ўзнагароды і дыпломы на рэспубліканскім конкурсе атрымалі больш за 100 айчынных прадпрыемстваў.

«Прадукт года» – найбуйнейшая незалежная грамадская прэмія па ацэнцы як прадукцыі, што зарэкамендавала сябе на рынку, так і інавацыйных тавараў. Пераможцаў вызначаюць з дапамогай спажывецкага галасавання, для большай аб'ектыўнасці вынікі зацвярджаюцца экспертамі з навуковых устаноў, прадстаўнікамі галіновых ведамстваў і міністэрстваў.

"Віцебскія весці".