40 дрэў – туй, каштанаў і елачак – пасадзілі ў гонар юбілею Мінздароўя ў Медыцынскім скверы ў Віцебску

40 деревьев – туй, каштанов и елочек – посадили в честь юбилея Минздрава в Медицинском сквере в Витебске
Ужо ёсць некалькі алей, закладзеных у гонар знакавых дат, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі, цяпер з'явілася яшчэ адна. Яна прысвечана 105-годдзю Міністэрства аховы здароўя Беларусі, якое адзначаецца сёлета, і размясцілася ў скверы на тэрыторыі Віцебскага гарадскога клінічнага радзільнага дома № 2.

– Месца для пасадкі дрэў мы выбралі невыпадкова, перш за ўсё, зыходзячы з таго, што галоўная праграма Мінздароўя «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», – адзначыў старшыня абласнога камітэта БПРЗ Уладзімір Плыткевіч. – Таму ў тым, што дрэўцы з'явіліся побач з 2-м радзільным домам, дзе на свет з'яўляюцца маленькія беларусы, бачу суцэльны сімвалізм.

Дарэчы, пасадачны матэрыял паставіла Віцебскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне. А ўдзел у добрай акцыі прымалі галоўны ўрач радзільнага дома № 2 Дзмітрый Сержантаў і генеральны дырэктар Віцебскага УП «Фармацыя» Кацярына Барысевіч.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"