40-кватэрны жылы дом здалі ў эксплуатацыю ў Гарадку
У урачыстым адкрыцці аб'екта прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, кіраўнік раёна Пётр Корабач.
У якасці заказчыка будаўніцтва выступіла УКС Гарадоцкага райвыканкама. Над рэалізацыяй праекта працавалі Шумілінская ПМК-70 у якасці генеральнага падрадчыка, а таксама Гарадоцкая ПМК-51 у ролі субпадрадчыка.
Будаўнікі не толькі ўклаліся ў тэрміны, але і зрабілі жыллё таннейшым за кошт выгадных умоў пастаўкі матэрыялаў, што адаб'ецца на кошце квадратнага метра. Такая эканомія асабліва важная для сем'яў з дзецьмі, а такіх па новым адрасе будзе пражываць 24.
У ліку новасёлаў – Таццяна Косьянава з мужам, якія маюць 6 дачок і аднаго сыночка. Старшая ўжо абзавялася сваёй сям'ёй, а малодшаму дзіцяці толькі паўгода. Першую двухпакаёвую кватэру ў гэтым жа мікрараёне муж і жонка ўжо пабудавалі з дапамогай дзяржавы. Другая «двушка» ў новым доме, таксама са стопрацэнтнай кампенсацыяй сродкаў, закрывае для гэтай сям'і жыллёвае пытанне.
З 40 кватэр 24 узведзены з дзялёвым удзелам грамадзян, 2 – сацыяльныя, 4 – камерцыйнага выкарыстання, 10 пабудавала для сваіх работнікаў замежнае прадпрыемства «Дзецкасельскі – Гарадок».
– Сёння ў Гарадку ствараюцца ўсе ўмовы, каб жыць, працаваць і выхоўваць дзяцей. Часта гаворым, што добра, калі развітая сацыяльная інфраструктура, але вельмі важна, каб былі працоўныя месцы. Тое, што прадпрыемства будуе кватэры для сваіх работнікаў, кажа пра тое, што яно мае намер развівацца на гарадокскай зямлі, – сказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў. – Больш таго, з'яўленне жылля ў райцэнтр могуць прыбыць высокакласныя спецыялісты разам з сем'ямі, якія таксама зробяць свой уклад у развіццё прадпрыемства і раёна.
Таксама кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці паведаміў, што да канца года ў райцэнтры плануецца закладка яшчэ аднаго дома, 25 заяў ад насельніцтва на новыя метры ўжо пададзены ў мясцовы выканкам.
Па генплане забудовы Гарадку ў дадзеным мікрараёне прадугледжана 20 жылых шматпавярховікаў, цяперашні стаў 14-м па ліку. Усяго да канца 2018-га ў раёне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю амаль 5 тыс. кв. м. жылля, што на 2 тыс. больш, чым годам раней.